Перайсьці да зьместу

Фізык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбэрт Айнштайн прызнаецца адным з найвялікшых фізыкаў у сьвеце

Фі́зык — навуковец, навуковыя дасьледаваньні якога ў асноўным прысьвечаны фізыцы. Фізыкі працуюць над шырокім колам праблем як у фундамэнтальнай навуцы, пачынаючы ад субатамных часьцінак і заканчваючы паводзінамі Сусьвету як цэлага, так і ў прыкладной фізыцы.