Мардахі
Мардахі | |
трансьліт. Mardachi | |
Былая назва: | Магдашэвічы[1], Мардашовічы[2], Мардашавічы[3], Мардашэвічы[4] |
Мясцовая назва: | Мардасы[3] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Пірагоўскі |
Насельніцтва: | 110 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211044[5] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°37′35.9″ пн. ш. 30°40′57.0″ у. д. / 54.626639° пн. ш. 30.6825° у. д.Каардынаты: 54°37′35.9″ пн. ш. 30°40′57.0″ у. д. / 54.626639° пн. ш. 30.6825° у. д. |
± Мардахі |
Мардахі́[6][7][8] (да 1946 году — Мардашэ́вічы[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Чыжоўцы[7]. Уваходзяць у склад Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згадваюцца 19 лістапада 1534 году як Магдашэвічы[1] — уласнасьць Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства. На той момант вёска ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22.03.1777 да 1.12.1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 да 31.12.1796). З 1.12.1796 да 27.02.1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[9]
З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Ксавэры Любамірскага (1747—1819). У першай палове XIX стагодзьдзя вёска належала графу Струтынскаму — маёнтак Цеалін. У канцы XIX стагодзьдзя назва вёскі зьмянілася на Мардашэвічы або Мардашовічы.
У 1910 годзе сяляне валодалі 488 дзесяцінамі зямлі[10].
У часы савецкай улады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 20 жніўня 1924 году вёска ў складзе Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). У 1927 годзе адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў Мардашавічы, а сельсавет перайменаваны ў Мардашавіцкі. 16 ліпеня 1954 году сельсавету вернутая першапачатковая назва — Пірагоўскі. 25 сьнежня 1962 году Дубровенскі раён быў скасаваны, вёска перададзеная ў склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[11], з 6 студзеня 1965 году — у складзе адноўленага Дубровенскага раёну[12][13].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 142 чалавекі[7]; 1897 год — 264 чалавекі, 44 дамы.
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 130 мужчыны, 154 жанчыны, 43 дамоў[10]; 1995 год — 176 чалавек, 72 дамы.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 110 чалавек.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Юрыя (XVIII стагодзьдзе).[3]
Да царквы былі прыпісаныя ў 1857 годзе — Альхоўка, Асінаўка, Бабічы, Брухаўцы, Буда, Востраў, Жабыкі, Запольле, Запольцы, Заўялы, Копці, Лапыры, Ласыршчыкі, Мардахі, Новае Сяло, Няроды, Парчавічы, Петрыкі, Судзілавічы, Чарткі, Шаруты, Шэраселішча.[7]
Да царквы былі прыпісаныя ў 1910 годзе — Альхоўка, Асінаўка, Бабічы, Батракоўцы, Брухаўцы, Буда, Востраў, Гуры, Жабыкі, Заволны, Заградна, Заўялы, фальварак Каралін-Елізавеціна, Копці, Лабаны, Лапыры, Ласыршчыкі, Мардахі, Новае Сяло, Няроды, Парчавічы, Петрыкі, Пушчаі, Судзілавічы, Судзілавічская царкоўна-прыхадзкая школа, Сьлепні, Чарткі, Шаруты, Шэраселішча.[10]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 575
- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 111 (Д-1), 222
- ^ а б в г Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-4), 269
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2019. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-1156-1. С. 65
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 270
- ^ а б в г Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 357. — 613 с.
- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. С. 252
- ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
- ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132 (№ 27). — 250 с.
- ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
- ^ Об образовании новых районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г.
- ^ Пірагоўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 575, 576