Перайсьці да зьместу

Асінаўка (Дубровенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асінаўка
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Дубровенскі
Сельсавет Пірагоўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°38′55″ пн. ш. 30°39′36″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 155 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2137
Паштовы індэкс 211044[1]
Нумарны знак 2
Асінаўка на мапе Беларусі ±
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка

Асі́наўка[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пірагоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад места Дуброўна, каля аўтадарогі (Р22) ВоршаДуброўнаАсінторф, за 1 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі БерасьцеСмаленск (у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі ВоршаСмаленск.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[4]

Вёска Асінаўка ў 1783 годзе уладаньне князя Пацёмкіна.[5] У 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Царкве Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі.[6] З 16 лістапада 1871 году пачаўся рух па Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы. Станцыя атрымала назву па бліжэйшай вёсцы.[7]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 95 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Царквы Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі й уваходзілі ў Парчэвічаскае сялянскае таварыства.[8]

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Дубровенскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Дубровенскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Дубровенскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Будзкі сельсавет, Арэхаўскі раён і да 6 студзеня 1965 году ў складзе Аршанскага раёну), Віцебская вобласьць.

20 жніўня 1926 году было прынята рашэньне аб будаўніцтве раённай электрастанцыі. 9 ліпеня 1927 году адбылася ўрачыстая закладка каля вёскі Арэхі Аршанскага раёну на Асінаўскім балоце першай чаргі Асінаўская ДРЭС ў 22 тыс. кВт. У Асінаўке месьцілася ўправа па будаўніцтву Асінаўскай раённай электрастанцыі «Асінбуд». Вузкакалейная чыгунка злучыла Асінаўскую электрастанцыю з пасёлкам Асінторф.[9] 8 лістапада 1930 г. запрацавала пад новай назвай Беларуская Дзяржаўная Раённая Электра-Станцыя (БелДРЭС).

Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. Тут дзейнічала падпольная група, якая ўваходзіла ў склад Асінторфскага падпольля.[10] З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

Чыгуначная станцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чыгуначная станцыя Асінаўка. Код станцыі: грузавая - 169007;[11] экспартная - 169100.[12]

Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Асінаўка[13]
НумарМаршрутПрыезд
025БМаскваГорадня02:43
6184ВоршаКраснае09:35
6183КраснаеВорша10:57
132ББярэсьцеМасква13:20
025БМаскваМенск16:04
6186ВоршаКраснае18:35
6185КраснаеВорша19:38
026БМенскМасква22:46
026БГародняМасква23:36
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 28 чалавек;[6] 1897 год — вёска: 7 дамоў, 52 чалавекі; станцыя: 4 дамы, 33 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска: 7 дамоў, 32 мужчыны, 34 жанчыны; станцыя: 5 дамоў, 20 мужчын, 35 жанчын; станцыя: 4 дамы, 15 мужчын, 6 жанчын; [8] 1969 год — 56 дамоў, 183 чалавека;[14] 1995 год — 76 дамоў, 195 чалавек;
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 155 чалавек;
  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 270
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Г-4), 175.
  4. Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
  5. Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг.Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1533, Картон 31 Пач. 14.06.1783.
  6. 1 2 Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 357. — 613 с.
  7. Российский государственный исторический архив (РГИА). Фонд 338 ПРАВЛЕНИЕ ОБЩЕСТВА МОСКОВСКО-БРЕСТСКОЙ ЖЕЛЕЗНОЙ ДОРОГИ. Оп. 1 Д. 2374.(недаступная спасылка) ОБ УСТРОЙСТВЕ НОВОГО ВОДОСНАБЖЕНИЯ НА СТАНЦИИ ОСИНОВКА. 1890 год.
  8. 1 2 Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132; 133 (№№ 58; 59; 74). — 250 с.
  9. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 1453, 40 ад. зах. 1928—1931. Кантора па будаўніцтву дзяржаўную Асінаўскай раённай электрастанцыі «Асінбуд» дзяржаўнага трэста «Энэргабуд», вёска Асінаўка Аршанскага раёна.
  10. Петрашкевіч А. Л. Асінторфскае камсамольскае падпольле. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 510, 511.
  11. Чыгуначная станцыя Асінаўка грузавая(недаступная спасылка) (рас.)
  12. Чыгуначная станцыя Асінаўка экспартная (недаступная спасылка) (рас.)
  13. Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Асінаўка (рас.)  (укр.)
  14. Асінаўка.//Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 509.
  15. Асінаўка, Пірагоўскі сельсавет (№ 1348 Радзіма Авекава) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 262.