Кіраёва (Дубровенскі раён)
Кіраёва | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Асінторфскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211045[1] |
СААТА: | 2224835039 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°40′6″ пн. ш. 30°45′12″ у. д. / 54.66833° пн. ш. 30.75333° у. д.Каардынаты: 54°40′6″ пн. ш. 30°45′12″ у. д. / 54.66833° пн. ш. 30.75333° у. д. |
± Кіраёва |
Кіраёва[2] — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавету. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі Ворша — Смаленск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіраёва вядома з XVIII стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Кіраёва ў 1783 годзе ўладаньне князя Пацёмкіна.[4]
У 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь.[5] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 249 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь і ўваходзілі ў Кіраёўскае сялянскае таварыства.[6]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў на пярэднім краі.
Да 1950 году ў калгасе «Новы быт».[7]
Рэспубліка Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска ўваходзіла ў склад Засьценкаўскага сельсавету. 26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 107 чалавек;[5] 1897 год — 26 дамоў, 190 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 28 дамоў, 100 мужчын, 116 жанчын;[6] 1995 год — 5 дамоў, 6 чалавек;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — ;
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Мінковіч (*24.08. (06.09)1914 — †17.08.1971) — міністар культуры БССР 1964—1971.
Чыгуначная станцыя (прыпынак)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначная станцыя Кіраёва. Код станцыі: 169011[9]
- Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Кіраёва[10]
Нумар | Маршрут | Прыезд |
---|---|---|
6184 | Ворша — Краснае | 09:43 |
6183 | Краснае — Ворша | 10:47 |
6186 | Ворша — Краснае | 18:31 |
6185 | Краснае — Ворша | 19:29 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 85 (Г-1), 246
- ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по Могілевской губернии 1776—1918 гг.Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1533, Картон 31 Пач. 14.06.1783.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 355. — 613 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132 (№ 9). — 250 с.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 1193, 21 ад. зах. 1944—1950. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Новы быт» вёскі Кираёва, Косьціна Нова-Тухінскага сельсавета Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.
- ^ Решение Витебского областного совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Чыгуначная станцыя Кіраева (рас.)
- ^ http://poezdato.net/raspisanie-po-stancyi/kireevo/ Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Кіраёва (Дубровенскі раён)] (рас.) (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 570.