Аляксей Груца
Аляксей Груца | |
Аляксей Пятровіч Груца | |
Дата нараджэньня | 9 траўня 1924 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласьць, Горацкі павет, Смаленская губэрня |
Дата сьмерці | 27 лютага 2017 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка |
Занятак | мовазнавец, linguistics teacher |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства; Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка |
Вядомы як | аўтар манаграфіі «Разьвіцьцё складаназалежнага сказа ў беларускай мове» |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1969) |
Навуковы кіраўнік | Гурскі, Мікалай Іванавіч (1905—1972) — кандыдат філялягічных навук; мовазнаўства, прафэсар |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР (1971) |
Аляксей Груца (9 траўня 1924, вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласьць, Горацкі павет, Смаленская губэрня — 27 лютага 2017, Менск) — мовазнаўца, доктар філялягічных навук (1969), прафэсар (1971). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня ў 1941 годзе 1-ай Дубровенскай сярэдняй школы працаваў па гаспадарцы, а ў лютым 1944 году быў вывезены немцамі на прымусовыя работы ў Нямеччыну, адкуль быў вызвалены ангельскім войскам у красавіку 1945 году. Зь верасьня 1945 да красавіка 1947 году знаходзіўся на службе ў войску, пасьля завяршэньня якой вучыўся на літаратурным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. Удзельнічаў у дыялекталягічных экспэдыцыях па зьбіраньні матэрыялаў для Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы. Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў настаўнікам у Менску й абараніў дысэртацыю кандыдата філялягічных навук.[1]
У 1957 годзе перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства ў групу па ўкладаньні «Беларуска-расейскага слоўніка» (1962) і па стварэньні «Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы». За гэту працу ў ліку іншых суаўтараў у 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 годзе Аляксей Груца пасьпяхова абараніў доктарскую дысэртацыю.[2]
Зь верасьня 1969 году Аляксей Груца працаваў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, спачатку на пасадзе прафэсара, пазьней — загадчыка катэдры.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кола цікавасьцяў Аляксея Груцы — сынтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексыка, гісторыя мовы, лексыкаграфія, параўнальна-гістарычныя дасьледаваньні, розныя ўзроўні моўнай сыстэмы беларускай, расейскай і стараславянскай моў, напісаў і апублікаваў каля 150 навуковых і мэтадычных прац па разнастайных пытаньнях беларускага мовазнаўства, у тым ліку ў замежных выданьнях «Slawia orientalis» (Warszawa), «Slavia» (Praha), «Slavica Slovaca» (Bratislava). Суаўтар фундамэнтальнай працы «Лінгвістычная геаграфія й групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атляса беларускай мовы» (1993—1997).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разам зь іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначаны ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталёгіі» (1962), «Дыялекталягічны атляс беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталёгіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бацька — Пётар Паўлавіч Груца (нар. вёска Пішчыкі — †27 красавіка 1961, Пішчыкі). Застаўшыся на звыштэрміновую службу ў войску, у Першую сусьветную вайну фэльдфэбэль Пётр Паўлавіч стаў кавалерам Георгіеўскага крыжа IV, III і II ступеняў. Па сканчэньні 10 ліпеня 1916 г. курсаў 2-й Араніенбаумскай школы прапаршчыкаў даслужыўся да штабс-капітана ў 1917 годзе.
- Маці — Матрона Цімафееўна (нар. Дабрынь — †1957, Пішчыкі.)
- Жонка — Юзэфа Станіславаўна Лешка нарадзілася ў Менску ў 1923 годзе. Скончыла філялягічны факультэт БДУ, працавала настаўніцай школы № 27 у Менску.
- Сын — Сяргей Груца (нар.14 ліпеня 1957) — кандыдат фізыка-матэматычных навук.[3]
- Сын — Ігар Груца (нар.7 студзеня 1960 г.) — кандыдат гістарычных навук, выпускнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.[4]
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуска-рускі слоўнік: каля 90000 слоў / пад рэдакцыяй К. К. Крапівы. — Масква: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1962. — 1048 с. — 15 000 ас.
- Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карты / Р. І. Аванесаў і інш.; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч; рэдактары-картографы: Л. П. Колабава, А. А. Ляўшынаў, М. С. Руткоўская. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 1. — 338 с. — 1000 ас.
- Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт / Р. І. Аванесаў і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 2. — 969 с. — 1000 ас.
- Груца, Аляксей. Даданыя азначальныя з адноснымі прыслоўямі і злучнікамі ў беларускай мове. // Slavica Slovaca : часопіс. — 1968. — № 3. — С. 268—275.
- Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове. (На матэрыяле помнікаў пісьменнасці XIV—XVII ст.ст. і сучасных народных гаворак). / рэдактар: Аванесаў, Рубен Іванавіч. — Менск: Навука і тэхніка, 1970. — 270 с. — 1000 ас.
- А. П. Груцо/ Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей высших учебных заведений. — Минск: БДПУ, 1999. — 300 ас. — ISBN 985-435-128-9
- А. П. Груцо/ Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. образования. — Минск: ТетраСистемс, 2004. — 335 с. — 300 ас. — ISBN 985-470-147-6
- А. П. Груцо/ Старославянский язык : практический курс. — Минск: ТетраСистемс, 2005. — 334 с. — 2000 ас. — ISBN 985-470-352-5
- Груца, Аляксей. Некаторыя асаблівасьці разьвіцьця беларускай мовы ў прасторы і часе. // Весці БДПУ : Навукова-метадычны часопіс СЕРЫЯ 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. — Менск: 2007. — № 2(52). — С. 66—69.
- Груца, Аляксей. Надзённыя праблемы беларускага мовазнаўства на пачатку XXI стагоддзя. / навуковы рэдактар А. А. Лукашанец // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29―30 кастрычніка 2007 г.. — Менск: 2007. — С. 13—16.
- Груца, Аляксей. Да пытання пра надзённыя праблемы сучаснага беларускага мовазнаўства. / редколлегия: Е. И. Абрамова, Г. В. Писарук, О. А. Фелькина // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования. — Берасьце: 2008. — С. 85—88.
- Груца, Аляксей. Некоторые замечания об особенностях взаимодействия языков в истории этнической Беларуси. // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 24―25 лістапада 2009 г.). — Менск: 2009. — С. 98—106.
- Аляксей Груца. Навакольле Пішчыкаў. Пра тапаніміку роднай вёскі і яе навакольля. // Краязнаўчая газета : газэта. — 2010. — № 14. — С. 3.
- Груца, Аляксей. Трансфармацыя структуры і семантыкі назоўніка долъ у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2010. — № 4 (268). — С. 48, 49.
- Груца, Аляксей. Некалькі заўваг пра трансфармацыю метатэзы плаўных у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2011. — № 4 (280). — С. 52, 53.
- Груца, Аляксей. Историческая диалектология и предмет ее изучения. / рэдкал. Старычонак В.Д. і інш.; адк. рэд. В.Д. Старычонак // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці : матэрыялы Міжнар. навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 1—2 лістап. 2012 г.. — Менск: БДПУ, 2012.
- Груца, Аляксей. Адвербіялізацыя і яе трансфармацыя ў беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 1 (301). — С. 43, 44.
- Груца, Аляксей. Пра тапонім Пішчыкі. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 8 (308). — С. 40.
- Груца, Аляксей. Назоўнік «буцян» і вытворчыя ад яго ў гаворцы Дубровеншчыны. / рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н. В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак // Дзявятыя Танкаўскія чытанні : (да 100-годдзя ўніверсітэта): матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 26 верасня 2014 г.. — Менск: БДПУ, 2014.
- Груца, Аляксей. Семантыка субстантыўных прыслоўяў з прыстаўкай въ. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 30, 32.
- Груца, Аляксей. Яшчэ раз пра гаворкі Дубровеншчыны. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2014. — № 9. — С. 43, 44.
- Груцо А. П. (2008) Воспоминания и размышления о прожитом и пережитом. (в назидание потомкам) (рас.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Груца, Аляксей. Гісторыя складаных форм будучага часу ў беларускай мове: дысэртацыя кандыдата філалягічных навук / АН БССР. Інстытут мовазнаўства ім. Я.Коласа. — Менск: 1956. — 233 с.
- ^ Груца, Аляксей. Развіцьце складаназалежнага сказа ў беларускай мове: дысэртацыя доктара філялягічных навук / АН БССР. Інстытут мовазнаўства ім. Я.Коласа. — Менск: 1968. — 534 с.
- ^ Груца, Сяргей Аляксеевіч. Паўправаднікі монакрышталі. Аптычныя ўласьцівасьці.. — Менск: 1996.
- ^ Иоффе, Э. Г. Педогогические династии: династия Груцо. // Адукацыя і выхаванне : Навукова-тэарэтычны й навукова-метадычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 71—74.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Груца, Аляксей Пятровіч. // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 165.
- Груца, Аляксей Пятровіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 467.
- Груца, Аляксей Пятровіч. // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 — С. 513.
- Груца, Аляксей Пятровіч. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0662-8 — С. 277.
- Груца, Аляксей Пятровіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — 702 с. — 9500 ас. С. 214.
- Старычонак, Васіль. Талент і веды — новаму пакаленню : да юбілею Аляксея Груцы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 29, 30.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 9 траўня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 2017 годзе
- Дактары філялягічных навук
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі