Эрнэст Ялугін
Эрнэст Ялугін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Эрнэст Васільевіч Ялугін |
Нарадзіўся | 19 лістапада 1936 вёска Асінаўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Памёр | 25 чэрвеня 2022 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, сцэнарыст |
Гады творчасьці | 1954 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | Дакументальная і гістарычная проза: раман, апавяданьне, аповесьць, навэля, нарыс |
Мовы | Беларуская, Расейская |
Дэбют | 1955 год — нарыс у газэце «Советская Белоруссия», 1966 год — першае апавяданьне ў газэце «Знамя юности». |
Значныя творы | Дакументальныя аповесьць: пра жыцьце і дзейнасьць Цішкі Гартнага «Без эпітафіі» (1989 г.). Раманы: «Сьвечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008), «Перад патопам» (2013). |
Творы на сайце Knihi.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ялугін (неадназначнасьць).
Эрнэ́ст Ялу́́гін (нар. 19 лістапада 1936, в. Асінаўка, Пірагоўскі сельсавет, Дубровенскі раён — † 25 чэрвеня 2022, Менск[1]) — беларускі пісьменьнік, журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 19 лістапада 1936 году ў вёсцы Асінаўка. Пасьля вайны жылі ў Крычаве. У 1954 гаду скончыў сярэднюю школу, затым працаваў літаратурным супрацоўнікам аддзела ў Крычаўскай газэце «Шлях сацыялізму» (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднаньня. Працаваў адказным сакратаром Амсьціслаўскай газэты «Калгасная праўда»( 1957-1960), быў старшынём літаратурнага аб’яднаньня пры ёй. Працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газэце «За коммунистический труд» (1960—1961).
З 1961 году — літсупрацоўнік, адказны сакратар газэты «Знамя юности», выконваў абавязкі загадчыка аддзелу (1961—1966). Працаваў карэспандэнтам газэты «Сельская газета» (1966-69). З 1969 году працаваў карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва», з 1976 году літаратурны супрацоўнік аддзелу прозы, загадчык аддзелу крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, і з 1978 па 1984 год намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».
У 1991—1992 гадах у складзе рэдакцыі газэты Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады «Менскі веснік»[2][3]. З 1991 па 1997 год — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Наша слова». Сузаснавальнік Беларускай асацыяцыяі журналістаў у 1995 годзе[4].
Скончыў у 1962 годзе завочна катэдру журналістыкі філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1972 году ў Саюзе пісьменьнікаў БССР. Намесьнік старшыні Беллітфонду з 2006 па 2009 год.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: Васіля Быкава, Аляксандра Міронава, Адама Мальдзіса, Мікалая Улашчыка; гістарычнай аповесьці «Мсьціслаўцаў посах» пра аднаго зь першадрукароў Пятра Мсьціслаўца.
У дакумэнтальнай аповесьці «Без эпітафіі» пра жыцьцё і дзейнасьць Цішкі Гартнага (часопісны варыянт пад назвай «Пасьля небыцьця» у часопісе «Нёман») дакумэнтальна і мастацкімі сродкамі адлюстраваў гістарычны зрэз эпохі, на які прышлося жыцьцё Зьмітра Жылуновіча. Упершыню аднавіў цэльную асобу: паэта, пісьменьніка, рэвалюцыянэра і палітычнага дзеяча.
Эрнэст Ялугін таленавіты аўтар гістарычных раманаў. Першыя творы: аповесьць «Камяні Млечнага шляху», раманы «Мсьціслаўцаў посах», «Астравы», «Алжырская пастка» выходзілі вялікім накладам і пісьменьнік стаў папулярным. Адметнасьцю апошніх двух кніг «Ідзі і кажы», «Перад патопам» зьяўляецца тое, што прысьвечаны яны часам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар распавядае ў ім пра падзеі Інфлянцкай вайны, калі заключалася Люблінская унія, што адбывалася за каралём Польшчы і вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам.
Гістарычныя творы насычаныя бясспрэчнай інфармацыяй, багата дэтальнага апісаньня інтэр’ераў і экстэрʼераў палацаў і храмаў, зброі, паляваньня, забаў, цырымоній магнатэрыі, царкоўных рытуальных прыналежнасьцяў, адзеньня, прычосак, рознага начыньня, пітва і страў і іншага. «Ідзі і кажы» стваралася на працягу 20-ці гадоў. Аўтар карпатліва вывучаў творы айчынных і замежных гісторыкаў, мысьліцеляў і пісьменьнікаў; дасьледаваў розныя летапісы, хронікі, акты, дакумэнты, паданьні і інш. Раман «Перад патопам» спалучаны з раманам «Ідзі і кажы», але ў ім пададзены падзеі другой паловы ХVІ ст.
Аўтар сцэнараў дакумэнтальных тэлефільмаў «Мсьціслаў: звеньні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990).
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягоным імем названа вуліца ў вёсцы Асінаўка[5][6].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр беларускі пісьменнік і журналіст Эрнест Ялугін. // Новы час : грамадзка-палітычная газэта. — 25 чэрвеняа 2022.
- ^ Выданьні (1971-1991) // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік. — Менск, 1999. № 59
- ^ Гісторыя беларускага самвыдату: “Менскі веснік”
- ^ Беларуская асацыяцыя журналістаў
- ^ Натальля Фарэйтарава 75 гадоў — нашаму земляку Эрнэсту Ялугіну. / С. С. Шурпакова // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 29 лістапада 1996. — № 94. — С. 2.
- ^ Сьвятлана Кліменценка. Эрнэсту Ялугіну — 75. Жывой вады напіцца. / Ёсіф Сярэдзіч. // Народная Воля : газэта. — 22 лістапада 2011. — № 7179 — 180 (3516 — 3517). — С. 6.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ. — Ялугін Эрнест Васільевіч.
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Беларускія журналісты
- Беларускія літаратары
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускія сцэнарысты
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў БССР