Прафэсар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прафэсар чытае лекцыю ў 1350 г.

Прафэсар (па-лацінску: professor «выкладнік, настаўнік») — вучонае званьне і пасада выкладніка Вышэйшай навучальнай ўстановы (ВНУ) або навуковага супрацоўніка навукова-дасьледніцкай установы.

Афіцыйны статус з XVI стагодзьдзя (упершыню ў Оксфардзкім унівэрсытэце). У некаторых краінах існуюць пасады ардынарнага (штатнага) і экстраардынарнага (пазаштатнага) прафэсара. У шэрагу краін (Аўстрыя, Бэльгія, Нямеччына і інш.) прафэсарам называюць ня толькі выкладнікаў унівэрсытэтаў і сяброў ВНУ, але і настаўнікаў сярэдняй школы, у ЗША — выкладнікаў каледжаў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі (НАК Беларусі) прысвоіла годнасьць[1][2] прафэсара 49 сушукальнікам[3]. У 2020 годзе НАК Беларусі прысудзіла навуковую годнасьць прафэсаркі і прафэсара 31-й сушукальніцы і сушукальніку[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]