Труцень
Выгляд
(Перанакіравана з «Друцень»)
Труцень лац. Trucień | |
Trutin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Trut + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Друцень, Туртын |
Вытворныя формы | Тройдзень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Труцень» |
Труцень, Друцень, Туртын — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трудзін або Труцін (Thrudine, Trutin, Trudina) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[2].
У Прусіі бытавала імя Drutyn / Drutenne (1396 год)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Туртинъ Яновичъ (1528 год)[4]; Матей Друтенович… Юри Друтенович (1537—1538 гады)[5]; маетность въ земли Киевъской лежачую Труденевсчину… а надъ Тетеревъю Труденевъсчину… Труденевъсчина… Труденевсчина (2 траўня 1618 году)[6]; Trudnow (1744 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Туртын Янавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Станіслававіч Друценевіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[8]
- Настасься Пятроўна Юр’еўна Друценевіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[9]
- Міхаіл, Сямён і Юрка Труцені — жыхары вёскі Трутняў (каля Полацку), якія ўпамінаюцца ў 1680 годзе[10]
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Трутэнаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 423.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 26.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 125, 321.
- ^ Киевская старина. Том 36, 1892. С. 343—346.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 123.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 56.
- ^ Яўген Анішчанка, Полоцкая коллегия езуитов 1680 год. Имение, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 ліпеня 2017 г.