Белая Сарока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белая Сарока
лац. Biełaja Saroka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Вербавіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
СААТА: 3238804011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°29′25″ пн. ш. 29°54′7″ у. д. / 51.49028° пн. ш. 29.90194° у. д. / 51.49028; 29.90194Каардынаты: 51°29′25″ пн. ш. 29°54′7″ у. д. / 51.49028° пн. ш. 29.90194° у. д. / 51.49028; 29.90194
Белая Сарока на мапе Беларусі ±
Белая Сарока
Белая Сарока
Белая Сарока
Белая Сарока
Белая Сарока
Белая Сарока

Бе́лая Саро́ка[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Прыпяці. Уваходзіла ў склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 43 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, за 68 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч); на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка. Палявая дарога злучае вёску з шашой Даўляды — Бабчын.

Белая Сарока — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленае археолягамі селішча эпохі мэзаліту (за 1—1,5 км на паўночны захад ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Белая Сарока ўпамінаецца ў XV ст. як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. У 1486 годзе вялікі князь Казімер перадаў яго ключніку кіеўскаму Гарнастаю. У 1516 годзе паселішча стала цэнтрам воласьці, у валоданьні А. Неміровіча.

Царква, 1759 г.

У 1648—1651 гадох каля Белай Сарокі адбыліся сутыкненьні харугваў Вялікага Княства Літоўскага і казацкіх загонаў. У XVIII ст. тут дзейнічаў манастыр, падпарадкаваны Кіеўска-Пячэрскай лаўры (зьнішчаны ў выніку пажару). У 1750 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятога Міколы, якую ў 1876 годзе перанесьлі на месца былога манастыра. Гэтае месца пачалі зваць Нова-Сарокі. У царкве захоўвалася эвангельле, датаванае 1733 годам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1759 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Белая Сарока апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Празь мястэчка праходзіў гасьцінец зь Міхалкаў у Чарнобыль. У 1863 годзе адкрылася школа, для якой у 1866 годзе збудавалі ўласны будынак. У 1869 годзе на месцы струхлелага ўзьвялі новы драўляны будынак царквы, у якой захоўваўся шанаваны абраз Маці Божай.

На 1885 год у Белай Сароцы працавалі бровар і 2 смалярні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 39 двароў, існавалі царква, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Белую Сароку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белая Сарока абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Белую Сароку вярнулі БССР. У 1930 годзе тут працавалі кузьня.

На 1986 год у Белай Сароцы было 83 двары, працавала пачатковая школа. У зьвязку з радыяцыйным забруджваньнем па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС усіх жыхароў перасялілі ў чыстыя месцы, пераважна ў вёску Бабоўку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 212 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 657 чал.; 1959 год — 294 чал.; 1986 год — 201 чал. (усе пераселеныя)[2]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян складаецца з трохі выгнутай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай з двух бакоў драўлянымі хатамі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 246.
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]