Тоўсты Лес (Кіеўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тоўсты Лес
укр. Товстий Ліс
Першыя згадкі: 1447
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Іванкаўскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 51°23′5″ пн. ш. 29°47′6″ у. д. / 51.38472° пн. ш. 29.785° у. д. / 51.38472; 29.785Каардынаты: 51°23′5″ пн. ш. 29°47′6″ у. д. / 51.38472° пн. ш. 29.785° у. д. / 51.38472; 29.785
Тоўсты Лес на мапе Ўкраіны
Тоўсты Лес
Тоўсты Лес
Тоўсты Лес
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тоўсты Лес (па-ўкраінску: Товстий Ліс) — вёска ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1986 году знаходзілася ў Чарнобыльскім раёне Кіеўскай вобласьці (за 32 км ад колішняга цэнтру г. Чарнобыль). Сяло мела вялікую гісторыю і згадваецца ў дакумэнтах з 1447 году. У часы нямецка-савецкай вайны было значным цэнтрам партызанскага руху[1]. У Тоўстым Лесе знаходзілася царква Сьвятога Ўваскрошаньня — унікальны помнік архітэктуры пэрыяду казацкага барока, збудаваная цалкам з дрэва без аніводнага цьвіка, і асьвячоная ў 1760 годзе. У 1996 годзе царква цалкам згарэла. Напачатку 1970-х гг. у сяле пражывала бліз 800 чалавек. У сяле працавала сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, чыгуначная станцыя Красьніца[2].

У траўні 1986 году жыхары Тоўстага Лесу былі адселеныя да Макараўскага раёну Кіеўскай вобласьці ў сувязі з значным радыяактыўным забруджваньнем пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1999 годзе сяло было выключанае зь ліку адміністрацыйных адзінак праз адсутнасьць жыхароў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://web.archive.org/web/20151208075742/http://lib.rin.ru/doc/i/60330p6.html Вершигора П.П. - Люди с чистой совестью
  2. ^ http://www.gdevagon.ru/scripts/info/station_detail.php?stid=34704&stname=%CA%F0%E0%F1%ED%E8%F6%E0(недаступная спасылка) о.п. Красница

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]