Перайсьці да зьместу

Вяжышча (зьніклае паселішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вяжышча (Гомельская вобласьць)»)
Вяжышча
лац. Viažyšča
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Нараўлянскі
Сельсавет Вербавіцкі
Першыя згадкі 1740
Дата заснаваньня перад 1740 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°39′39″ пн. ш. 29°39′25″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2355
СААТА 3238804041
Нумарны знак 3
Вяжышча на мапе Беларусі ±
Вяжышча
Вяжышча
Вяжышча
Вяжышча
Вяжышча
Вяжышча

Вяжы́шча[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Славечны. Уваходзіла ў склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці.

Прыход Цішкаўскай царквы ў 1740 г.
Вяжышча і Ламачы ў Цешкаўскім прыходзе. 1778 г.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У візыце Брагінскага дэканату на 27 студзеня 1740 году засьведчана, што прыход Цішкаўскай Раства-Багародзіцкай царквы, які ўзначальваў айцец Базылі, складалі верныя з 30 двароў у Цішкаве, 20 у Кажушках, 5 у хутары Вяжышчах[2]. Падобна, гэта і ёсьць першая пакуль што зьвестка пра паселішча[a].

12 лютага 1778 году ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Цешкаўскай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, сказана, што ў вёсцы Вяжышча было 20 двароў. Тады гэта былі добры войскага мазырскага Яна Мікалая, сына Рафала, Аскеркі.[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вяжышчы на схематычным пляне Рэчыцкага павету. Каля 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вяжышча было ўлучана ў межы Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вяжышча ў складзе Нараўлянскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[5].

  1. Не з пачатку XІX ст. і не ў Нараўлянскай воласьці, бо падзелу на воласьці на забраных землях Рэчы Паспалітай у дарэформавы пэрыяд расейцы ня ўводзілі; тым болей ня Гомельскай губэрні, пра што пісаў С. В. Марцэлеў[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 246.
  2. Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. 233. Спр. 19. А. 797
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 136—137
  4. НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41240. А. 111адв., 112адв.
  5. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)