Рудзенька (Хвойніцкі раён)
| Рудзенька лац. Rudzieńka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Хвойніцкі |
| Сельсавет | Велікаборскі |
| Дата заснаваньня | перад 1795 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°58′57″ пн. ш. 29°54′07″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2346 |
| СААТА | 3254812031 |
| Нумарны знак | 3 |
| Рудзенька на мапе Беларусі ± Рудзенька | |
Ру́дзенька[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Віці. Уваходзіла ў склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вёска Рудзенка згаданая сярод уладаньняў пана Людвіка[a] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы[2].
Згодна з шляхецкай рэвізіяй, датаванай 2 сьнежня 1811 году, фальварак Рудзенька з 12 рэвізскімі душамі ў аднаймённай вёсцы трымаў у арэндзе ад паноў Прозараў Ян Паеўскі (55 г.); разам зь ім жыў сын Станіслаў (6 г.)[b][3]. 20 сакавіка 1812 году арэнда таго фальварка з прылегласьцямі, што належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, дакумэнтальна пацьверджана шляхцічу Яну Паеўскаму за штогадовую выплату 300 рублёў серабром[4].
Згодна з інвэнтаром 1844 году Хвойніцкага маёнтку Уладыслава Прозара, Рудзенька з 3 дварамі і 19 жыхарамі належала да фальварку Гудаў[5].
У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» сказана, што 10 жыхароў Рудзенькі абодвух полаў былі прыхаджанамі Пакроўскай царквы ў мястэчку Хвойніках, а 10 мужчын і 7 жанчын зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[6].
У парэформавы пэрыяд Рудзенька адміністрацыйна на лежала да Хвойніцкай воласьці. З кліравой ведамасьці Вялікаборскай Раства Багародзіцкай царквы 1869 году вынікае, што ў вёсцы налічвалася 1 і 1/4 двара[c], у якіх — 5 прыхаджанаў мужчын і 10 жанчын[7]. На пачатак 1870 году ў вёсцы было 10 гаспадароў зь ліку сялян-уласьнікаў, прыпісаных да Вялікаборскага сельскага таварыства, 3-е аднадворцаў, прыпісаных да воласьці[8].
У ведамасьці Вялікаборскай царквы запісана, што ў Рудзеньцы ў 2 і 3/4 двара жыло 11 мужчын і 10 жанчын[9]. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы налічвалася 7 двароў з 55 жыхарамі[10]. На 1909 год у Рудзеньцы было 10 двароў, 70 жыхароў[11].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Рудзенька, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].
1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хвойніцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 году[d] ў Рудзенькаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было 24 вучні[13].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
- ↑ Улічаныя толькі асобы мужчынскага полу.
- ↑ Паводле іерэя Расьціслава Бандарэнкі, меўся на ўвазе царкоўны двор, які складалі 4 мужчынскія душы. Размова не пра колькасьць сядзібаў у вёсцы.
- ↑ У зьвестцы ад 8 сьнежня 1920 г. школа ў Рудзеньцы яшчэ не згаданая.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск, 2018. С. 70 – 71
- ↑ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 184
- ↑ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 14. S. 9, 35
- ↑ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475
- ↑ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40899. А. 53адв.; так і на 1874 г. Спр. 40931. А. 48адв.
- ↑ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40899. А. 53адв.; так і на 1874 г. Спр. 41060. А. 52адв.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 457
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 173
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
- ↑ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.