Закрынічча (Гомельская вобласьць)
Закрынічча | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Залескі |
Насельніцтва: | 0 чал. (1990-я) |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′48″ пн. ш. 30°59′39″ у. д. / 53.04667° пн. ш. 30.99417° у. д.Каардынаты: 53°2′48″ пн. ш. 30°59′39″ у. д. / 53.04667° пн. ш. 30.99417° у. д. |
Закрынічча на мапе Беларусі Закрынічча |
Закрыні́чча[1] — былы пасёлак у Беларусі. Уваходзіў у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1990-я). Знаходзіўся за 18 км на поўнач ад места Чачэрск, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 83 км ад Гомелю.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары адселены.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 8 сьнежня 1926 году пасёлак, у Загорскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. З 30 сьнежня 1927 году цэнтар Закрыніцкага сельсавету. У часе Вялікай Айчыннай вайны ўваходзіў у партызанскую зону. З 29 кастрычніка 1959 году ў Бяляеўскім сельсавеце. Зь лістапада 1991 году ў Залескім сельсавеце.
29 сьнежня 2011 году пасёлак ліквідаваны рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1926 — 24 двары, 120 жыхароў; 1990 — 3 двары, 7 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — жыхароў няма[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 487
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 487