Буда (Хвойніцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буда
лац. Buda
Дата заснаваньня: перад 1773 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Насельніцтва: 0 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254816006
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°50′42″ пн. ш. 29°39′42″ у. д. / 51.845° пн. ш. 29.66167° у. д. / 51.845; 29.66167Каардынаты: 51°50′42″ пн. ш. 29°39′42″ у. д. / 51.845° пн. ш. 29.66167° у. д. / 51.845; 29.66167
Буда на мапе Беларусі ±
Буда
Буда
Буда
Буда
Буда
Буда

Бу́да[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мэтрычнай кнізе Тульгавіцкай Сьвята-Георгіеўскай царквы 1831 году запісана, што вёска Ломыш і хутар Буда паноў Александровічаў былі паезуіцкімі[2], г. зн. раней належалі самым езуітам. Ордэн быў скасаваны ў 1773 годзе, якім пакуль можна датаваць і найранейшую згадку пра паселішча[a].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Д. Антонино (Ломыш) и Туловицкой поташной заводъ (Буда) на пляне, складзеным каля 1800 г.

Ад часоў другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Буда — у Рэчыцкай акрузе Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. Паселішча прысутнае ў расейскай рэвізіі 1795 году пад назвай Паташны тульгавіцкі завод, у 7 дварах якога жылі 12 асобаў мужчынскага і 12 жаночага полу[5]. І на схематычным пляне Рэчыцкага павету прыкладна 1800 году пазначаны Туловицкой поташной заводъ. Бясспрэчна, у абодвух выпадках расейскія ўкладальнікі імкнуліся давесьці галоўную функцыю самога паселішча, адпаведна, і занятак яго жыхароў. Палешукі, аднак, ня ведалі слова «завод», але — «буда», «паташня».

Паводле шляхецкай рэвізіі 1811 году, харунжы рэчыцкі Феліцыян, сын Адама, Стоцкі (58 г.) і яго сын Вінцэнты (18 г.) мелі ў дзедзічным валоданьні Тульгавічы, Юравічы, Крышычы, а таксама Антанін[b] і Буду. У іхным фальварку Каралін жыў паручнік польскай службы Тадэвуш, сын Мікалая, Цельшэўскі (50 г.), які названыя Антанін і Буду трымаў у заставе[6].

Згодна з энцыкляпэдыяй «Гарады і вёскі Беларусі», на 1835 год вядомая вёска Новы Ломыш з 11 дварамі і 72 жыхарамі, якая разам з Будай належала да фальварку Марыянава Канстанціна Александровіча[3]. У інвэнтары 1845 г. маёнтку Новы Ломыш Канстанціна Александровіча сказана, што да яго належалі паселішчы Слабодка[c] (11 двароў) і Буда (4 двары) разам з 109 жыхарамі, у фальварку было 5 дваровых; угодзьдзі агулам складалі 1096 і 2/3 дзесяціны[7].

Стары Ломаш і Ломаш (Антонаўка) і Буда на мапе Ф. Шубэрта 1850 г. з наступнымі праўкамі.

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 29 жыхароў абодвух полаў хутару Буда зьяўляліся прыхаджанамі Георгіеўскай царквы ў Тульгавічах[8].

У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 году ў Будзе налічвалася 17 рэвізскіх душ зь ліку сялянаў уласьнікаў, прыпісаных да Ломышскага сельскага таварыства[9].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Буда ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта |Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].

Буда, Ломыш, Тульгавічы на мапе РККА 1924 г.

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак, 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Буда сталася адной зь вёсак Ломышскага сельсавету ў складзе Юравіцкага раёну Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году — у Мазырскай акрузе. 10 лістапада 1927 года далучана да Тульгавіцкага сельсавету. З 8 ліпеня 1931 году Буда па скасаваньні Юравіцкага апынулася ў Хвойніцкім раёне. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Будзе налічвалася 42 двары з 206 жыхарамі. У траўні 1943 году карнікі з баявой групы В. Шымана спалілі вёску[11]. 31 вясковец загінуў на франтах і ў партызанскай барацьбе, прапаў бязь вестак і памёр у палоне, 1 расстраляны акупантамі[12].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У кожным выпадку, вядома не «з XIX ст. як сяленьне ў Юравіцкай воласьці...» (г. зн. у парэформавы пэрыяд!), пра што пісаў С. В. Марцэлеў[3]. Дзіўна, бо аўтар сам згадваў в. Буда ў артыкуле Ломыш пад 1835 г., калі падзелу на воласьці яшчэ не было.
  2. ^ Так спачатку называўся суседні з Будай Ломыш.
  3. ^ Яна ж — Новы Ломыш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 533. А. 721адв, 728
  3. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 433 — 434
  4. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  5. ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 65-66
  6. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 239
  7. ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1453. А. 1-26
  8. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 694
  9. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 68об.
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  11. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 499
  12. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна. / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. С. 186, 296

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]