Перайсьці да зьместу

Хатуча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хатуча
лац. Chatuča
Дата заснаваньня: перад 1595 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247629
СААТА: 3203846051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′12″ пн. ш. 30°6′40″ у. д. / 51.73667° пн. ш. 30.11111° у. д. / 51.73667; 30.11111Каардынаты: 51°44′12″ пн. ш. 30°6′40″ у. д. / 51.73667° пн. ш. 30.11111° у. д. / 51.73667; 30.11111
Хатуча на мапе Беларусі ±
Хатуча
Хатуча
Хатуча
Хатуча
Хатуча
Хатуча

Хату́ча — былая вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.
Фрагмэнт тарыфу падымнага падатку 1640 г.
Герб Побуг роду Канецпольскіх.
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

Найранейшая вядомая на сёньня згадка пра паселішча датаваная 18-м траўня 1595 году, калі князі Міхаіл і Юры Міхайлавічы Вішнявецкія і пан Шчасны Харлінскі, падкаморы кіеўскі, улагоджвалі справу аб узаемным вяртаньні грунтоў Брагінскага маёнтку вёсак Хатуча, Глухавічы, Бабчын, Губарэвічы, паловы Варатца Вішнявецкіх і Астраглядавіцкіх добраў Харлінскага[1]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Кіеўскага, потым Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Хатуча, ды яшчэ з 3 хутарамі[2]. Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, князь Ярэмі Вішнявецкі з 23 дымоў (×6 — каля 138 жыхароў) «z sioła Chotuczy» выплачваў 23 злотых[3].

22 жніўня 1682 году кашталян кракаўскі пан Станіслаў Канецпольскі, які атрымаў Брагінскія добры ад цёткі сваёй княгіні Грызэльды Вішнявецкай, удавы князя Ярэмія і маці караля Міхала, склаў тэстамэнт. Сваім спадчыньнікам, што да ўсёй фартуны, ён назваў усыноўленага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага, але вёскі Хатучу і Юркавічы ў Брагінскай воласьці Кіеўскага ваяводзтва завяшчаў войскаму чырвонагродзкаму пану Гаварэцкаму з жонкай[4].

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Хатуча знаходзілася ў заставе ў ксяндзоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[5], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[6].

У 1754 годзе з 23 двароў[a] брагінскай вёскі Хатуча, што працягвала быць у заставе ў цыстэрцыянаў кімбараўскіх, выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 10 гр.[7]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатуча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Хатуча і Казялужцы, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, былі ў арэндзе ў паручніка амсьціслаўскага Міхала Александровіча[9].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хатуча ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

20 жніўня 2008 годзе вёска была ліквідавана[11].

  1. ^ Столькі было і ў 1640 г.
  1. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 14
  2. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
  3. ^ Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 187
  4. ^ Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389, асабліва — S. 383, 385
  5. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 287
  6. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  7. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 13-14, 20-21, 189
  8. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  9. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  11. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)