Ясьменцы
Ясьменцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Сьпярыскі |
Насельніцтва: | 0 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203866091 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′57″ пн. ш. 30°10′40″ у. д. / 51.7325° пн. ш. 30.17778° у. д.Каардынаты: 51°43′57″ пн. ш. 30°10′40″ у. д. / 51.7325° пн. ш. 30.17778° у. д. |
± Ясьменцы |
Я́сьменцы[1] — былая вёска ў Сьпярыскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (35 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў «чыстыя месцы».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 10 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 130 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Пляноўка складаецца з прасталінейнай мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджваньня ўсе пабудовы зьнесены і пахаваны пад пластом зямлі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. З 1811 году валоданьне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласьці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Краіна рад», працавалі вятрак (з 1915 году) і гамарня. Уваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтар — вёска Глухавічы).
20 студзеня 2005 году вёска ліквідаваная рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1850 год — 11 двароў.
- 1897 год — 30 двароў, 195 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 45 двароў, 227 жыхароў.
- 1959 год — 173 жыхары (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (35 сем’яў) пераселены.
- 2010 год — жыхароў няма.
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Б. В. Шыльца — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Госкартгеоцентр(недаступная спасылка)
- ^ «Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов». Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.