Перайсьці да зьместу

Амяльное

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амяльное
трансьліт. Amiaĺnoje
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Неглюбскі
Насельніцтва: 0 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
СААТА: 3208828001
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′56″ пн. ш. 31°27′50″ у. д. / 52.63222° пн. ш. 31.46389° у. д. / 52.63222; 31.46389Каардынаты: 52°37′56″ пн. ш. 31°27′50″ у. д. / 52.63222° пн. ш. 31.46389° у. д. / 52.63222; 31.46389
Амяльное на мапе Беларусі ±
Амяльное
Амяльное
Амяльное
Амяльное
Амяльное
Амяльное

Амяльно́е[1]пасёлак у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (44 сям’і) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя як хутар. У 1926 году ў Старазакрускім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. У 1969 годзе ўваходзіў у склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтар — вёска Старое Закружжа).

За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомелю.

На поўдні і захадзе мэліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтадарога, якая зьвязвае пасёлак зь Веткай. Пляніроўка складаецца з доўгай, просталінейнай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

  • 1926 год — 32 двары, 183 жыхары
  • 1940 год — 55 двароў, 175 жыхароў
  • 1959 год — 221 жыхар (паводле перапісу)
  • 1969 год — 51 двор
  • 1992 год — жыхары (44 сям’і) пераселеныя
  • 2004 год — жыхароў няма
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 107