Гутка (Гомельская вобласьць)
| Гутка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Веткаўскі |
| Сельсавет | Неглюбскі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°40′32″ пн. ш. 31°30′35″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2330 |
| СААТА | 3208828011 |
| Нумарны знак | 3 |
| Гутка на мапе Беларусі ± Гутка | |
Гу́тка[1] — былая вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (52 сям’і) пераселеныя ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стаўбунскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчаліся ў вёсцы — школа пісьменнасьці, хлебазапасная крама; побач знаходзіўся хутар. У 1909 годзе 295 дзесяцінаў зямлі.
У 1926 годзе ў Шэйкагуткаўскім сельсавеце Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай акругі, працаваў паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтар — вёска Старое Закружжа).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомелю, 30 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).
Транспартная сетка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Старое Закружжа — Ветка. Драўляныя хаты стаяць уздоўж прасёлкавай дарогі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 34 двары, 232 жыхары; хутар 2 двары, 3 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 39 двароў, 280 жыхароў; 1926 год — 58 двароў, 295 жыхароў; 1959 год — 126 жыхароў (паводле перапісу); 1990 год — жыхары (52 сям’і) пераселеныя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 114
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.