Прыпяць (горад)
| Прыпяць | |||
| Населены пункт | |||
Выгляд на цэнтральную плошчу гораду | |||
| |||
| Краіна | Украіна | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская | ||
| Раён | Іванкаўскі | ||
| Першыя згадкі | 1970 | ||
| Дата заснаваньня | 1970 | ||
| Горад з | 1979 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 8 км² | ||
| Вышыня НУМ | 127 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 51°24′20″ пн. ш. 30°03′25″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 0 чал. (2016) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380 44 | ||
| Паштовы індэкс | 01196 | ||
| КОАТУУ | 3211100000 | ||
| Нумарны знак | AI і КI / 10 | ||
| Сайт | pripyat.com (рас.) (анг.) (ням.) | ||
| Прыпяць на мапе Ўкраіны Прыпяць | |||
Прыпяць, або Прып'яць (па-ўкраінску: Прип'ять) — пакінуты горад каля Чарнобыльскай АЭС у паўночнай Украіне (Кіеўская вобласьць), непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыпяць заснаваная 4 лютага 1970 году. Статус гораду атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савету Ўкраінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуяванае 27 красавіка 1986 году праз Чарнобыльскую катастрофу.
Асноўнай прычынай заснаваньня гораду стала будаўніцтва і наступная эксплюатацыя адной з самых буйных у Эўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званьне гораду атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.
Па апошнім праведзеным да эвакуацыі перапісе насельніцтва (лістапад 1985 году), яго колькасьць складала 47 500 чалавек, і ўключала больш за 25 нацыянальнасьцяў. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант больш за 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбылі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюзу.
Праектная, першапачаткова разьлічаная колькасьць насельніцтва — 75—78 тысячаў чалавек.
Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Янаў), зручным вузлом транспартных магістраляў Палесься, а таксама прыстаньню рачнога суднаходзтва.
Сучасны стан
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У цяперашні час у горадзе шмат радыяактыўнага пылу, які выпаў з разбуранага энэргаблёку і складаецца ў адносна стабільных радыяактыўных элемэнтаў. Гэты пыл зьбіраецца ў канавах, паглыбленьнях. Пыл трывала ўмацаваўся ў грунце, дрэвах і дамах. На поўдзень ад гораду разьмяшчаецца т. зв. Руды лес, зьнесены ў хадзе дэзактывацыі Прыпяці і ваколіцаў, але цяпер лес аднаўляецца і ўбірае радыяцыю з грунту. Горад парастае чарнобылем, які вырастаў у ваколіцах і да аварыі.
Панарама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|||||
| Патрэбная дапамога па праслухоўваньні гэтага файла? Зьвярніцеся да старонкі дапамогі. | |||||
Прыпяць (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
