Падасоўе
Падасоўе | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Залескі |
Насельніцтва: | 0 чал. (1992) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°50′16″ пн. ш. 31°2′49″ у. д. / 52.83778° пн. ш. 31.04694° у. д.Каардынаты: 52°50′16″ пн. ш. 31°2′49″ у. д. / 52.83778° пн. ш. 31.04694° у. д. |
Падасоўе на мапе Беларусі Падасоўе |
Падасо́ўе[1] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзілася за 11 км на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 76 км ад Гомелю.
На захадзе мяжуе зь лесам. На паўднёвай ускраіне рака Покаць (прыток ракі Сож).
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (29 сем’яў) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як паселішча ў Пакоцкай воласьці Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. Паводле інвэнтара 1848 году ўваходзіла ў склад абшарніцкага маёнтку. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; ваколіца.
У 1926 годзе паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 29 кастрычніка 1934 году цэнтар Падасоўскага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі. У 1930 арганізаваны калгас. 27 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе).
29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1816 — 12 двароў, 38 жыхароў; 1868 — 16 двароў, 134 жыхары; 1881 — 20 двароў; 1897 — 23 двары, 145 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1926 — 56 двароў; 1959 — 257 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — жыхары (29 сем’яў) пераселеныя[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.