Падыгрушка
| Падыгрушка | |
| Першыя згадкі: | 1920-я |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Чачэрскі |
| Сельсавет: | Залескі |
| Насельніцтва: | 0 чал. (1992) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2339 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′22,60″ пн. ш. 31°05′07″ у. д.HGЯO |
Падыгрушка на мапе Беларусі Падыгрушка | |
Падыгру́шка[1] — былы пасёлак у Беларусі. Уваходзіў у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзіўся за 12 км на ўсход ад места Чачэрск, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 77 км ад Гомелю.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (34 сям’і) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны 4 лістапада 1942 нямецкія войскі спалілі мястэчка. 13 жыхароў загінулі на франтох. Паводле перапісу 1959 году ўваходзіў у склад саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка).
29 сьнежня 2011 году пасёлак ліквідаваны рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1940 — 30 двароў, 90 жыхароў; 1959 — 126 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 1992 — 0 жыхароў[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.