Глухавічы
Глухавічы | |
трансьліт. Hluchavičy | |
Першыя згадкі: | 1574 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Чамярыскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203874002 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′00″ пн. ш. 30°13′00″ у. д. / 51.766667° пн. ш. 30.216667° у. д.Каардынаты: 51°46′00″ пн. ш. 30°13′00″ у. д. / 51.766667° пн. ш. 30.216667° у. д. |
Глухавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Глухавічы |
Глу́хавічы[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавету.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (236 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 году[2].
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 5 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі [Хвойнікі]] (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная, шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Найранейшая згадка пра «село Глуховичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, з лесами, з чертежами, полми и сеножатми и з ловы пташними» сустракаецца ў лісце ад 15 сакавіка 1574 году князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[3].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Колькасць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1850 год — 67 двароў, 462 жыхара.
- 1885 год — 89 двароў, 504 жыхара.
- 1908 год — 151 двор, 909 жыхароў.
- 1930 год — 153 двары.
- 1959 год — 971 жыхар (паводле перапісу).
- 1970 год — 268 двароў, 906 жыхароў.
- 1986 год — жыхары (236 сем'яў) пераселены.
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Р. М. Міргай — Герой Сацыялістычнай Працы
- Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка — акадэмік НАНБ|Акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР[4].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68(рас.)
- ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — 2000. С. 189
- ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.