Чырвоная Зара (Гомельская вобласьць)
Чырвоная Зара | |
трансьліт. Čyrvonaja Zara | |
Дата заснаваньня: | да 1839 |
Былая назва: | Карнэліянаў |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Паселіцкі |
Насельніцтва: | 0 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254836041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′47″ пн. ш. 30°06′47″ у. д. / 51.84639° пн. ш. 30.11306° у. д.Каардынаты: 51°50′47″ пн. ш. 30°06′47″ у. д. / 51.84639° пн. ш. 30.11306° у. д. |
Чырвоная Зара на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Чырвоная Зара |
Чырво́ная Зара́ (ранейшая назва Карнэліянаў[1]) — былы пасёлак у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіў у склад Паселіцкага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На тапаграфічнай мапе Менскай губэрні А. К. Фіцінгофа 1846 году на месцы будучага пасёлка савецкіх часоў Чырвоная Зара паказаны фальварак Карнэліянаў. Але, паводле Віктара Гілеўскага, у мэтрычных кнігах Мікуліцкай царквы гэты фальварак згаданы яшчэ ў 1839 годзе, калі там нарадзіўся Канстанцін, сын Ігнацыя Ігнацыевага і Аляксандры Іванавай з роду брагінскіх Скараходаў Стравінскіх[2]. Ёсьць зьвестка пра Карнэліянаў і ў мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёла на кастрычнік 1849 году: тут ва ўзросьце 68 гадоў памёр шляхетны Ігнацы, сын Адама, Стравінскі, пахаваны ксяндзом Францішкам Пазьняком на парафіяльных могілках[3]. Нябожчык быў дзедам Хведара Стравінскага, артыста Марыінскага тэатра ў Пецярбургу, і прадзедам кампазытара Ігара Стравінскага[4].
На 1909 год у аднадворным фальварку Карнільянаўка (Карпильяновка) Мікуліцкай воласьці, што за 3 вярсты ад сяла Мікулічаў і за 15 вёрст ад мястэчка Брагін, жыло 8 чалавек[5].
Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак на былых фальваркавых землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. — 52 жыхары. У складзе калгаса «Бальшавік» з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Веляцін.
Ліквідаваны 2 лістапада 2009 году[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Віктар Гілеўскі. Стравінскія. Ад беларускіх каранёў. // Маладосць. 11/2019. С. 78
- ^ НГАБ у Мінску. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 82адв.
- ^ [1]
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 82
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 (рас.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.