Перайсьці да зьместу

Ястрабля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ястрабля
Першыя згадкі: XX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Качышчанскі
Геаграфічныя каардынаты: 51°42′ пн. ш. 28°55′ у. д. / 51.7° пн. ш. 28.917° у. д. / 51.7; 28.917Каардынаты: 51°42′ пн. ш. 28°55′ у. д. / 51.7° пн. ш. 28.917° у. д. / 51.7; 28.917
Ястрабля на мапе Беларусі
Ястрабля
Ястрабля
Ястрабля

Ястрабля — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіла ў склад Качышчанскага сельсавету. Жыхары пераселеныя. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія КаленкавічыОўруч), за 199 км ад Гомелю. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца мэліярацыйныя каналы. Драўляныя сялянскія хаты ўздоўж дарогі.

Згодна зь пісьмовымі крыніцам вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як хутар у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе ў Скараднянскай воласьці. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 году нямецкія войскі спалілі вёску і забілі 52 жыхары. 25 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «Рэвалюцыя» (цэнтар — вёска Кочышчы).

З 17 лістапада 2005 году выключаная зь зьвестак па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак[1].