Перайсьці да зьместу

Сабалі (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сабалі
лац. Sabali
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Брагінскі
Сельсавет Буркоўскі
Першыя згадкі 1734 год[a]
Часавы пас
Каардынаты 51°47′36″ пн. ш. 30°13′02″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 36[2] чал. (2023)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2344
Паштовы індэкс 247633
СААТА 3203846095
Нумарны знак 3
Сабалі на мапе Беларусі ±
Сабалі
Сабалі
Сабалі
Сабалі
Сабалі
Сабалі

Сабалі[3] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Сабалі ўваходзяць да складу Буркоўскага сельсавету.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб Побуг роду Канецпольскіх.
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» futor Sobole паказаны ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі, а wieś Sobole – у палове, якую трымаў у заставе пан Сіліч[4]. У 1733 годзе князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5], а гэта азначала, што ўся Брагінская фартуна, пасьля досыць працяглага перапынку, вярнулася да Вішнявецкіх.

На 1754 год з 11 двароў (каля 66 жыхароў) хутара Сабалі Брагінскага маёнтку выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 21 з паловай гроша, «na milicję»[b] 6 злотых і 26 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сабалі – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. – у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што «деревня Соболи, хутор Маски, Лесщуны, Сполохи, Бакуны...» належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[8].

У парэформавы пэрыяд вёска Сабалі адміністрацыйна належала да Брагінскай воласьці.

На 1909 год у даведніку «Список населённых мест Минской губернии» названая вёска Сабалі, а ў ёй — 77 двароў з 483 жыхарамі[9].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сабалі ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[11].

  1. Не з XIX ст., як падалося С. В. Марцэлеву[1]
  2. Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 71
  2. Буркоўскі сельсавет.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  4. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 283 – 285
  5. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  6. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
  7. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанк хадайніцтваа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. ë Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  8. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  9. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 189
  10. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  11. «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)