Мартыновічы (Палескі раён)
| Мартыновічы лац. Martynovičy | |
| укр. Мартиновичі | |
| Першыя згадкі: | каля 1415 году |
| Краіна: | Украіна |
| Вобласьць: | Кіеўская |
| Раён: | Палескі |
| Часавы пас: | UTC+2 |
| летні час: | UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°14′0″ пн. ш. 29°34′0″ у. д. / 51.23333° пн. ш. 29.56667° у. д.Каардынаты: 51°14′0″ пн. ш. 29°34′0″ у. д. / 51.23333° пн. ш. 29.56667° у. д. |
Мартыновічы на мапе Ўкраіны Мартыновічы | |
Мартыно́вічы (па-ўкраінску: Мартино́вичі) — былое сяло ў Палескім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Разьмяшчалася за 21 км ад чыгункавай станцыі Вільча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш раньняя згадка пра баярскае[a] сяло Мартыновічы сустрэтая ў 1415 годзе «або пазьней»[b] у пераліку грашовых і мядовых данінаў Кіеўскай Сафійскай мітрапалічай вотчыны[1]:
А се боарскыи люди... Ондрѣевскый островъ на Уши подъ Мартиновичи[c], а съ него идетъ 5 вѣдер меду...
Ёсьць упамін пра сяло Мартыновічы ў лісьце караля Жыгімонта Старога князю Дзімітрыю Раманавічу Відыніцкаму (Любецкаму), датаваным 3-м сакавіка 1532 году[2]:
Жикгимонт Божю милостю королВоеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими…
П(и)сан y Кракове под лет(а) Бож(е)(г)(о) нарож(е)(н)(я) 1000 пят|сот 32 м(е)с(я)ца марта 3 ден, инъдикт 5 Михаило писаръ
Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 4 дымоў асадных сялянаў і 1 агародніка сяла Мартыновічы пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, выбіралася адпаведна па 15 грошаў і 6 грошаў[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мартыновічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1925 годзе сяло Мартыновічы — у складзе Хабнаўскага раёну Кіеўскай акругі УССР.
Пасьля аварыі сяло Мартыновічы не належала да ліку сёлаў абавязковага адсяленьня, але частка насельніцтва выехала і расьсялілася ў розных месцах Украіны.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1. (1340 — 1506). — С.-Петербург, 1846. №. 26
- ^ Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського // Україна в Центрально-Східній Европі. 2008. № 8. Дадатак. С. 69 – 70 (арыгінал: Російський державний архів давніх актів. Ф. 389 (Литовська метрика). Оп. 1. Од. зб. 17. Арк. 251 зв. – 252)
- ^ Źródła dziejowe (далей ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 37
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка Вярхоўнай Рады Ўкраіны(недаступная спасылка)