Перайсьці да зьместу

Дзянісавічы (Палескі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзянісавічы
лац. Dzianisavičy
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Кіеўская
Раён Палескі
Першыя згадкі 1571
Дата заснаваньня перад 1571 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°29′09,10″ пн. ш. 29°42′18,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 0 чал.
Дзянісавічы на мапе Ўкраіны
Дзянісавічы
Дзянісавічы
Дзянісавічы

Дзянісавічы (па-ўкраінску: Денисовичі) — былое сяло ў Палескім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. У сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС жыхары адселеныя.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сяло Дзянісавічы ў рэестры 1571 г.
Дзянісавічы ў люстрацыі падымнага 1683 г.

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў падатковым рэестры Кіеўскага ваяводзтва, датаваным 2-м студзеня 1571[a] году. Тады сяло належала Оўруцкаму Сьвята-Прачысьценскаму манастыру. Зь яго 2 цяглых дымоў выбіралася па 10 грошаў, з 1 убогага — 5 гр.[1]

17 красавіка 1617 году а. Пятроні Ваютынскі, архімандрыт Оўруцкіх Заручайскага і Ўсьпенскага манастыроў, перадаў у арэндную пасэсію пану Самуэлю Валадковічу вёску Дзянісавічы «ze wszystkiemi użytkami»[2].

Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 6 дымоў сяла Дзянісавічы Оўруцкага манастыра выплачвалася 3 злотых[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзянісавічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі.

Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Дзянісавічы — у складзе Новашапеліцкага раёну Кіеўскай акругі УССР.

  1. Запісаны 1570 г., але гэта разыходзіцца з агульнай храналягічнай канвой пабору ў рэгіёне.
  1. Центральний державний історичний архів України в м. Києві (ЦДІАУК). Ф. 44. Оп. 1. Спр. 1. А. 467; Źródła dziejowe (ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. ІX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 29
  2. ŹD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. — Warszawa, 1894. S. 591
  3. ЦДІАУК. Ф. 15. Оп. 1. Спр. 3. А. 736зв.; Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 491

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]