Крукі (Брагінскі раён)
Крукі лац. Kruki | |
Дата заснаваньня: | перад 1615 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Камарынскі сельсавет |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203757056 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°31′1″ пн. ш. 30°15′54″ у. д. / 51.51694° пн. ш. 30.265° у. д.Каардынаты: 51°31′1″ пн. ш. 30°15′54″ у. д. / 51.51694° пн. ш. 30.265° у. д. |
± Крукі |
Крукі́[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Камарынскага сельсавету, месьцілася на беразе ракі Несьвіч, доплыву ракі Брагінкі, за 42 км на поўдзень ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[a]), 172 км ад Гомеля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах найраней вёска Крукі згаданая ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1615 — 1616 гадоў[b]. Належала да Любецкага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Тады ў ёй было 15 падданых, агульны пабор зь якіх складаў 59 злотых і 9 грошаў[3].
У запісе ад 15 лютага 1754 году «wieczystego prawa darownego» падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму на добры Ёлча, у складзе якіх — фальварак Савічы, вёскі Бярозкі, Грушнае, Крукі, Перкі з слабодкай Кулажын[4].
Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крукі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[5]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёскі Крукі, Капоранка, Савічы, слабада Нежыхаў і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (ізноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[6].
У парэформавы пэрыяд Крукі адміністрацыйна належалі да Савіцкай воласьці[c].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Крукі ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1986 год — жыхары (170 сем'яў) пераселеныя ў незабруджаныя радыёнуклідамі мясьціны.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 89 — 90
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 298
- ^ Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 3. – Petersburg, 1894. S. 313
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.