Перайсьці да зьместу

Лубянка (Палескі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лубянка
укр. Луб’янка
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Кіеўская
Раён Палескі
Першыя згадкі 17 стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 51°19′10″ пн. ш. 29°46′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 12 чал. (2005)
Лубянка на мапе Ўкраіны
Лубянка
Лубянка
Лубянка

Лубянка (па-ўкраінску: Луб’янка) — былая вёска ў Палескім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. У цяперашні час у Лубянцы пражываюць толькі самасёлы.

Сяло вядомае зь першай паловы XVII стагодзьдзя. У сяле існавала драўляная Сьвята-Мікалаеўская царква, час заснаваньня якой невядомы. Сяло Лубянка знаходзілася за 36 км ад раённага цэнтру Палескае. У сярэдзіне XX стагодзьдзя ў сяле мешкала каля 1000 чалавек і працавала васьміклясная школа. Існуюць зьвесткі, што Лубянка была цэнтрам ганчарства гэтага раёну. У сяле нават казалі:

« Дзяўчына замуж ня выйдзе за хлопца, які гаршка ня ўмее зьляпіці[1]. »

У 1986 годзе пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС насельніцтва сяла было пераселена ў новазбудаванае сяло Лубянка, якое знаходзіцца ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласьці.

На пачатак 2010 году паводле зьвестак украінскай паэткі Ліны Кастэнка, якая бывала ў гэтай вёсцы, насельніцтва складала ўсяго 6 чалавек[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]