Ладыжычы
| Ладыжычы лац. Ładyżyčy укр. Ладижичі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская |
| Раён | Іванкаўскі |
| Першыя згадкі | перад 1497 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°15′19″ пн. ш. 30°23′53″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Ладыжычы на мапе Ўкраіны Ладыжычы | |
Ладыжычы (па-ўкраінску: Ладижичі) — былое сяло ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Месьцілася на рацэ Брагінка, за 15 км ад колішняга райцэнтру м. Чарнобыль, за 27 км ад ЧАЭС.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]13-м кастрычніка 1497 году датаваны прывілей вялікага князя літоўскага Аляксандра кіеўскаму зямяніну Данілу Дзедкавічу на добры, якія раней трымаў нябожчык Сьцяпан Муцішыч[1][a]:
Сам Александръ, бож(е)ю м(и)л(о)стью.Билъ намъ чолом земѧнинъ киевъскии Данило Дедковичъ… И просил нас, абыхмо тые имен(ь)ꙗ, што Степан Мȣтишич держал, дали емȣ на имѧ Кȣчуковъ а Лодыжичи, а Теремцы, а Белки и иные сельца и што здавна к тому прислȣхало_…и мы вси тые имен(ь)ꙗ вышеиписаные з ласки нашое дали Данилȣ Дедковичȣ вечно и непорȣшно емȣ и его жоне, и потом бȣдȣчим ихъ счадкомъ, с пашными землѧми и з бортными, и з дан(ь)ми, и съ ωзеры и з реками, и з бобровыми гоны и зъ езы, и съ сеножат[ь]ми, и со всими входы и приходы, и со всимъ с тымъ, што здавна к томȣ прислȣхало, и какъ Степанъ Мȣтишич держал…
П(и)сан в Мозыры, | в лет(о) 7006, м(е)с(ѧ)ца ωк(тѧбрѧ) 13 день. Индиктъ 1
17 лютага 1537 году пан Леў Палазовіч, дваранін каралеўскі, уладальнік добраў Тэрэмцы і Ладыжычы, судзіўся «о езы и берега его Теремскии и Лодыжицкии» з панамі Івашэнцавічамі, пані Зьмітрыевай, панамі Макарам і братамі ягонымі, якія ўважалі іх «своими отчизными берегами Опачичинскими»[2].
У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 году названае сяло Ладыжычы паноў Палазовічаў. Патужнікі Ладыжане «повинни стацей и подводы давати и держати при замку» ў складзе Чарнобыльскай нядзелі[b][3].
Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у тым ліку Оўруцкі павет, у складзе якога і Ладыжычы) было далучана да Кароны Польскай[4].
Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Згаданая вёска Ладыжычы Чарнобыльскага маёнтку кашталяна троцкага пана Яна Фрыдэрыка Сапегі ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету на 1734 год[5].
Паводле тарыфу 1754 году, з 56 двароў[c] (×6 — каля 336 жыхароў) вёскі Ладыжычы, як і раней, прыналежнай да Чарнобыльскіх добраў, «do grodu» (Оўруцкага замку) выбіраліся 8 злотых і 21 з паловай грошаў, «na milicję»[d] 34 злотых, 28 грошаў[6].
Габрэйскія перапісы 1765, 1778, 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Ладыжычах адпаведна 9, 5 і 10 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[7]. Пэўна, на часовае ўбываньне колькасці габрэяў у вёсцы не магла не паўплываць Калііўшчына 1768 г., што была астатнім і наймацнейшым уздымам гайдамацка-сялянскага руху ў краі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ладыжычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышльскага павету Кіеўскай губэрні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1925 годзе сяло Ладыжынцы — у складзе Чарнобыльскага раёну Кіеўскай акругі УССР.
Напярэдадні аварыі на ЧАЭС у Ладыжычах было 483 жыхары. Пасьля аварыі яны пераселеныя ў сяло Сукачы Іванкаўскага раёну. Афіцыйна паселішча зьнятае з уліку ў 1999 годзе.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Расейскія аўтары найноўшага выданьня кнігі 6 Мэтрыкі ВКЛ абралі ў 2012 г. старое імпэрскае найменьне для краю — «Западная Россия». Такое вось іх рэальнае стаўленьне да суседзяў.
- ↑ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.
- ↑ Усяго налічвалася «puł ćwerci dymu, puł szesnastki i chałup sześć», а 1 дым у той час — 320 двароў.
- ↑ Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России — Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов — Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. № 236
- ↑ Малиновский И. А. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского. — Томск, 1901. С. 336—337
- ↑ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч.]] 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 587—588
- ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 282—283
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 186; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 303, 392, 711
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)