Вязок (Брагінскі раён)
| Вязок лац. Viazok | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Брагінскі |
| Сельсавет | Буркоўскі |
| Дата заснаваньня | перад 1623 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°46′37,40″ пн. ш. 30°05′50,90″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2344 |
| Паштовы індэкс | 247635 |
| СААТА | 3203846021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Вязок на мапе Беларусі ± Вязок | |
Вязо́к[1] — былая вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Ліквідавана 20 жніўня 2008 году[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ці не найраней паселішча згаданае ў судовым дэкрэце ад 7 чэрвеня 1623 году[a], у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Вязок (Wiunzek), Плоскае, Варацец, Лаханію[b][4].
Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, з 6 дымоў у Слабодцы Вязок кашталяна амсьціслаўскага Мікалая Абрамовіча выбіралася 6 злотых[5]
Пра futor Wezok з 4 дымамі (×6 — каля 24 жыхароў), прыналежны да włości Choynickiej[c] князя Канстанціна Яна Шуйскага, харунжага берасьцейскага, згадана ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай 1683 года. Якая сума зь яго выплачвалася ня ўказана[6].
Згодна з тарыфам падымнага падатку 1754 года, з 15 двароў (каля 90 жыхароў) хутара Wiazek Хвойніцкага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 2 злотых і 9 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 9 злотых і 8 грошаў[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязок — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. Паводле расейскай рэвізіі 1795 года 22 двары вёскі Вязок з 103 душамі мужчынскага і 86 жаночага полу сялянаў трымаў у трохгадовай «арэнднай пасэсіі» ад дзедзічнай іх уладальніцы пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар шамбялян Ян Ястржэмбскі[9].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вязок у складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 74
- ↑ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 637
- ↑ Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 195
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 489
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
- ↑ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 224—228; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0