Перайсьці да зьместу

Агароднікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Агаро́днікі — катэгорыя земляробаў у ВКЛ.

Згодна з «Уставай на валокі» (1557), паводле якой праводзілася перамерваньне зямлі на валокі, нявольная чэлядзь (рабы) атрымлівала па 3 маргі (каля 2 га) зямлі і рабілася звычайнымі сялянамі без права пераходу. Агароднікаў сьсялялі ў вёскі па 10–20 двароў паблізу фальваркаў. За выдзеленую зямлю яны працавалі на землеўласьніка 1 дзень у тыдзень, а іх жонкі — 6 дзён за лета. Агароднікамі таксама называлі жыхароў мястэчак і вёсак, якія мелі вельмі маленькія кавалачкі зямлі — агарод (1–2 га ці яшчэ менш). Назву «Агароднікі» мае нямала паселішчаў у Беларусі, асабліва ў былых уладаньнях Радзівілаў.

  • Герасіменя В. Агароднікі // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцэвіцкі краязнаўчы музей.
  • Выбранае /М. Улашчык; — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. (ст. 156) ISBN 985-6638-08-9