Дзёрнавічы (Нараўлянскі раён)
| Дзёрнавічы лац. Dziornavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Нараўлянскі |
| Сельсавет | Вербавіцкі |
| Першыя згадкі | 1628 |
| Дата заснаваньня | перад 1628 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°36′20″ пн. ш. 29°43′58″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2355 |
| СААТА | 3238804071 |
| Нумарны знак | 3 |
| Дзёрнавічы на мапе Беларусі ± Дзёрнавічы | |





Дзёрнавічы[1] — былая вёска ў Вербавіцкім сельсавеце Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найранейшая пакуль згадка пра паселішча сустрэтая ў рэестры пабаровым Кіеўскага ваяводзтва 1628 году[a]. Тады з 4 дымоў сяла Дзёрнавічы нябожчыка пана Мікалая Стэцкага, цівуна кіеўскага, апякун ягоных добраў пан Адам Сурын за 6 пабораў плаціў па 3 злотых[3].
У дакумэнце пад назвай «Regestr wybirania podymnego jednego w powiecie Owruckim w roku... 1634» зазначана, што пан Аляксандар Стэцкі з 33[b] дымоў «wsi Deronowicz», выплаціў 11 злотых і 15 грошаў[4]. З матэрыялаў тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году вынікае, што з 29 дымоў сяла Дзярновічаў пана Яна Стэцкага выбрана было 29 злотых[5].
Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага і Жытомірскага паветаў Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 16 дымоў вёскі Дзёрнавічы пана Стэцкага выбрана 3 злотых[6].
Згаданыя Дзёрнавічы ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1707, 1711, 1714 і 1734 гадоў. У апошнім выпадку ўказана, што імі валодаў Францішак Юзаф Стэцкі, оўруцкі падстолі[7].
У матэрыялах візыты Брагінскага дэканату ад 18 студзеня 1740 году сказана, што вёска Дзёрнавічы належала да прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Белая Сарока, а складалі яе 26 двароў[8].
Паводле чарговай візыты Брагінскага дэканату, на 21 сьнежня 1752 году у Дзёрнавічах налічваўся 31 двор[9].
У тарыфе 1754 году паведамляецца, што з 23 двароў[c] сяла Дзёрнавічаў лоўчага кіеўскага Адама Стэцкага «do grodu» (Оўруцкага замку) выбіраліся 3 злотыя і 17 з паловай грошаў, «na milicję»[d] — 14 злотых, 10 грошаў[10].
Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Дзёрнавічах і Дзёрнавіцкай Рудні кожнага разу па 5 асобаў[e], зь якіх выбіралася пагалоўшчына. Належалі яны да Чарнобыльскага кагалу[11].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзёрнавічы апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[12].
У парэформавы пэрыяд сяло Дёрнавічы — цэнтар аднайменнай воласьці.
Паводле перапісу 1897 году, у Дзёрнавічах было 126 двароў, 680 жыхароў, працавалі хлебазапасны магазын, карчма і школа граматы. У 1906 годзе створана земская школа[2]. На 1909 год у сяле налічвалася 158 двароў з 1070 жыхарамі, у аднадворным маёнтку было 7, у 1 двары каля прыстані — яшчэ 5 жыхароў[13].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дзёрнавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзёрнавічы ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[14].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Марыя Ядвіга Рэут (1863—1942) — польская пісьменьніца для моладзі, пэдагог, асьветніца.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Не з XVIII ст. і не ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва, як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
- ↑ На самай справе з 23, бо адзіны пабор складаў 15 грошаў з дыму.
- ↑ У наяўнасьці — «szesnastka (дыму) i chałup trzy», а 1 дым тады складалі 320 двароў.
- ↑ Пераважна на барацьбу супраць гайдамакаў.
- ↑ Нязьменная колькасьць głow — зьява досыць рэдкая, у тым ліку і з-за Каліеўшчыны 1768 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 246.
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 141—142
- ↑ Центральний державний історичний архів України в м. Києві (ЦДІАУК). Ф. 25. Оп. 1. Спр. 1. А. 595; Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 382
- ↑ ЦДІАУК. Ф. 11. Оп. 1. Спр. 9. А. 926зв.; Сергій Шинкар. Подимний податок Овруцького повіту від 1634 року: на що збирала гроші місцева шляхта? // Літопис Волині. Всеукраїнський науковий часопис. Число 16. — Луцьк: Східноєвропейський національний університет імені Лесі Українки, 2016. С. 107—115. Додаток. С. 111
- ↑ ЦДІАУК. Ф. 11. Оп. 1. Спр. 9. А. 869; Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 172
- ↑ ЦДІАУК. Ф. 15. Оп. 1. Спр. 3. А. 737зв.; Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. – С. 492
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 55, 65, 75, 206, 279
- ↑ Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага (ІР НБУВ). Ф. 233. Спр. 19. А. 745-747
- ↑ ІР НБУВ. Ф. 1. Спр. 2464. А. 313, 315адв.
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 173
- ↑ ЦДІАУК. Ф. 11. Оп. 1. Спр. 87. А. 1110зв.; Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 51
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.