Міхась Дуброўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дуброўскі.
Міхась Дуброўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1897 в. Казельле, Саматэвіцкая воласьць, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 11 верасьня 1983 |
Пахаваны |
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Мова | беларуская |
Міха́сь Дубро́ўскі (3 кастрычніка 1897, в. Казельле, цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць — 11 верасьня 1983) — беларускі паэт, празаік, перакладнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў творчае аддзяленьне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытуту імя В. Брусава ў Маскве (1925), быў накіраваны на працу ў Менск — навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульту. У 1926—1945 гг. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Ўсесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941—1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў асьпірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філязофіі і літаратуры (1941). З 1945 — старшы выкладчык Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту, у 1949—1950 гг. — Літаратурнага інстытуту (Масква), у 1950—1957 — Гарадзенскага пэдінстытуту. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1959 году).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў у пэрыядычным друку зь вершамі, п'есамі, артыкуламі з 1918 году. Суаўтар (разам з Паўлам Шастаковым) п'есы-лібрэта «Уласнай рукой» (газэта «Гудок», 1928—1929, пастаўленая ў 1919 г.). У 1926 у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданьнем паэма Оскара Ўайлда «Баляда Рэдынскай турмы».
Узнагароджаны мэдалямі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Дуброўскі Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.