Мікола Аляхновіч (літаратурны крытык)
| Мікола Аляхновіч | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч |
| Нарадзіўся | 21 красавіка 1903 г. Барысаў, Менская вобласьць |
| Памёр | 9 красавіка 1959 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | крытык |
| Гады творчасьці | 1925 — 1936 |
| Кірунак | літаратурная крытыка |
| Мова | расейская мова[1] |
| Дэбют | 1919 |
Міко́ла Аляхно́віч (21 красавіка 1903, горад Барысаў, Менская вобласьць — 9 красавіка 1959) — беларускі літаратурны крытык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 21 красавіка 1903 году ў горадзе Барысаў у сям’і служачага. У 1920 годзе скончыў 8 клясаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гг. вучыўся на мэдыцынскім факультэце. У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ. У 1925—1930 гг. працаваў настаўнікам. У 1925—1927 гг. кіраваў Барысаўскай філіяй «Маладняка». У 1930—1932 гг. быў асьпірантам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР, а ў 1932—1934 гг. працаваў там навуковым супрацоўнікам. У гэты ж час працаваў выкладчыкам Менскага вышэйшага пэдінстытуту[2].
Рэпрэсіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1936 годзе быў рэпрэсаваны. Адбываў ссылку на Калыме з 1938 па 1942. На пасяленьні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях працаваў урачом. У 1957 годзе быў рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9 красавіка 1959 году[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкавацца пачаў у 1919 годзе, як крытык выступаў з 1926 году. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасьць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міх. Аляхновіч. Аршанскі маладняк. // Маладняк : часопіс. — 1928. — № 4. — С. 95, 96.
- Мік. Аляхновіч. Кнігапіс. «Нова Білорусь» літературний ахьманах за редакцією С. Пилипенка. ДВУ, 1929 г., 386 стар. Цана 3 руб. // Маладняк : часопіс. — 1929. — № 3. — С. 103—107.
- Мік. Аляхновіч. На аванпостах пралетарскай літаратуры (1920—1930 гг.) // Маладняк : часопіс. — 1930. — № 6—7. — С. 178—197.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляхновіч Мікола / біяграфічныя зьвесткі І. Э. Багдановіч; бібліяграфія Г. І. Рэут // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1992. — Т. 1, Абуховіч—Ватацы. — С. 75—76. — ISBN 5-85700-061-0.
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
