Перайсьці да зьместу

Ракшыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ракшыцы
лац. Rakšycy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Вялейскі
Сельсавет Ільлянскі
Часавы пас
Каардынаты 54°31′51″ пн. ш. 27°23′11″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 42 чал. (2003)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1771
Паштовы індэкс 222442
Нумарны знак 5
Ракшыцы на мапе Беларусі ±
Ракшыцы
Ракшыцы
Ракшыцы
Ракшыцы
Ракшыцы
Ракшыцы

Ра́кшыцы[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Ільлянскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

Рокш (Rocksch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рокіль; германскае імя Rochilo) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[3] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[4].

У 1800 годзе вёска, супольнае ўладаньне Аляксандры Гарайн (6 двароў, 21 жыхар) і Ігнація Падгайскага (5 двароў, 26 жыхароў).

У міжваенны час вёска знаходзілася ў складзе гміны Даўгінава Вялейскaга павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі[5][6]. У 1931 годзе ў вёсцы было 48 двароў[7].

У 1940—1954 гадах цэнтар Ракшыцкага сельсавету. На 2003 год у вёсцы было 26 двароў. Да 28 траўня 2013 году ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавету[8].

  • 1931 год — 279 чалавек
  • 2003 год — 42 чалавекі
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 214.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 6.
  6. Eberhardt P. Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej // Dzieje Najnowsze. Rocznik L, 2018 (2). S. 95—100.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 58.
  8. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)