Перайсьці да зьместу

Марка Крапіўніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Крапіўніцкі
Дата нараджэньня 22 траўня 1840(1840-05-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 красавіка 1910(1910-04-21) (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак драматург, драматург, тэатральны актор, кампазытар, тэатральны рэжысэр
IMDb ID nm6889214
Подпіс Выява аўтографу

Марка Лукіч Крапіўніцкі (па-ўкраінску: Марко Лукич Кропивницький; 22 траўня 1840, с. Крапіўніцкае, цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградзкай вобл., Украіна — 21 красавіка 1910) — украінскі драматург, актор, рэжысэр; адзін з заснавальнікаў украінскага прафэсійнага тэатра.

Скончыў Бобрынецкае павятовае вучылішча (1856). Выступаў як актор-аматар, з 1871 актор-прафэсіянал, валодаў вялікім акторскім тэмпэрамэнтам, вобразнай выразнасьцю. Арганізатар першай прафэсійнай украінскай тэатральнай трупы (1882, разам з М. Старыцкім), якая выступала ў гарадах Расейскай імпэрыі, у тым ліку ў Менску (1890, 1892, 1893, 1899), Гомелі, Бабруйску (1894).

Аўтар больш як 40 драматычных твораў. Сярод іх: драмы «Дай сэрцу волю, завядзе ў няволю» (1863), «Памірыліся» (1869), «Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (1882), «Алеся» (1891), вадэвілі «Пашыліся ў дурні» (1875), «Па рэвізіі» (1882), у якіх адлюстраваў побыт, норавы парэформавай украінскай вёскі, беспрасьветнасьць правінцыяльнай рэчаіснасьці. Пашырыў жанравыя межы ўкраінскай драматургіі, узбагаціў яе моўна-стылістычныя сродкі. Перапрацоўваў і інсцэніраваў творы Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля, Я. Грабінкі і інш. Пісаў песьні, рамансы, вакальныя дуэты, музыку для спэктакляў. Аўтар мэмуараў.

Повязь зь беларускай культурай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы М. Крапіўніцкага мелі вялікую папулярнасьць на беларускай сцэне ў пач. ХХ ст. Яго п’есы «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі» ставілі Першая беларуская трупа І. Буйніцкага, у 1920-я г. беларускія аматарскія гурткі і прафэсійныя тэатры: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Беларускі драматычны гурток у Пецярбургу, трупа У. Галубка, БДТ.

  • Твори. Т. 1—6. Київ, 1958-60.
  • Драматичні твори. Київ, 1990.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Пашыліся ў дурні. СПб., 1910.
  • Па рэвізіі. СПб., 1911.
  • Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973.
  • Киричок П. Марко Кропивницький. Київ, 1985.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марка Крапіўніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://dlibra.kul.pl/dlibra/publication/65530/edition/59860/content