Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны
Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны | |
Дата ўтварэньня | 31 студзеня 1916 |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 31 студзеня 1918 |
Юрыдычны статус | дабрачынная арганізацыя |
Мэта | аказаньне дапамогі пацярпелым ад вайны |
Месцазнаходжаньне | Петраград |
Маршалак | Людвіг Сяўрук |
Асноўныя асобы | Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Аляксандар Ярэміч, Эдвард Будзька, Часлаў Родзевіч, |
Кіроўны орган | камітэт |
Матчына кампанія | Петраградзкі гарадзкі камітэт Ўсерасейскага саюзу гарадоў |
Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусьветную вайну.
Было заснавана на ўстаноўчым сходзе 31 студзеня 1916 году пры Петраградзкім гарадзкім камітэце Ўсерасейскага саюзу гарадоў.[1] Заснавальнікі Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Чэслаў Родзевіч, Аляксандар Ярэміч, У. Ф. Міткевіч. На чале таварыства быў камітэт (старшыня Людвіг Сяўрук, намесьнік старшыні Ярэміч і М. І. Мігай, сакратары: Эдвард Будзька, Паўліна Мядзёлка).[2]
Таварыства аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для беларускіх студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала ўлёткі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі зь Менскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Менску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэрыторыю, дзе знаходзіліся бежанцы. У сьнежні 1917 годзе перавыбраны камітэт таварыства, у яго ўвайшлі чальцы Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (Аляксандар Чарвякоў, Аляксандар Усьціловіч і іншыя). Спыніла дзейнасьць са стварэньнем Беларускага нацыянальнага камісарыяту ў 1918 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Российский государственный исторический архив. ЦГИА СПб. Ф. 1935. Белорусское общество в Петрограде по оказанию помощи пострадавшим от войны, 1916―1918 гг.
- ^ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Менск. Ф. 672. Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мядзёлка П. В. Сьцежкамі жыцьця. Менск, 1974.
- Оболенский В. А. Моя жизнь и мои современники. — YMCA-PRESS. — Paris: 1988. — С. 522, 523. — 752 с. — ISBN 2-85065-127-3.
- Скалабан, В. У. Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 361.
- Скалабан, В. У. Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 402.
- Белорусское общество в Петрограде по оказанию помощи пострадавшим от войны, 1916―1918 гг.: межархивный справочник / Калеснік, Н. Е., Нікольцава, Н. Ф., Тумаш, М. Е., Скалабан, В. В.. — Менск: Дэпартамэнт па архівам і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 2008. — 89 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-6372-58-5
- Ніна Гарэлік. Копіі дакументаў "Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны" ў зборы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. / укладальнік К. А. Кандраценка. // Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс : Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю першых публікацый вершаў Максіма Багдановіча (Мінск, 27 лістапада 2009 года); Музейныя чытаньні, прысвечаныя 95-годдзю Мінскага аддзела Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск, 10 снежня 2010 года). — Менск: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, 2011. — С. 122—125. — ISBN 978-985-500-431-9.
- Натальля Калеснік, Мар'яна Тумаш. Міжархіўны даведнік "Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916―1918". З гісторыі падрыхтоўкі і выдання. / укладальнік К. А. Кандраценка. // Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс : Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю першых публікацый вершаў Максіма Багдановіча (Мінск, 27 лістапада 2009 года); Музейныя чытаньні, прысвечаныя 95-годдзю Мінскага аддзела Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск, 10 снежня 2010 года). — Менск: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, 2011. — С. 130—134. — ISBN 978-985-500-431-9.