Ляхавічы
Ляхавічы лац. Lachavičy | |||||
Помнік на месцы фартэцыі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1492 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Ляхавіцкі | ||||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 908 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1633 | ||||
Паштовы індэкс: | 225372 | ||||
СААТА: | 1250501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′22.49″ пн. ш. 26°15′46.80″ у. д. / 53.0395806° пн. ш. 26.263° у. д.Каардынаты: 53°2′22.49″ пн. ш. 26°15′46.80″ у. д. / 53.0395806° пн. ш. 26.263° у. д. | ||||
± Ляхавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://liahovichi.brest-region.gov.by/ru |
Ля́хавічы — места ў Беларусі, на рацэ Ведзьме. Адміністрацыйны цэнтар Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 908 чалавек[1]. Знаходзяцца за 225 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец, празь места праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Русінавічы.
Ляхавічы — места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі рэнэсансу замак, помнік архітэктуры XVI ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Ляхавічы, імаверна, утварыўся ад назвы першых пасяленцаў — ляхаў (раней гэтак называлі палякаў). Не адкідваецца і зьвязак з прозьвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[2]. Сама мянушка «лях/ляхі» зьявілася (з дасьледаваньняў М. Турыянскага) у VII—IX стагодзьдзях зь міграцыяй у Польшчу жыдоў з Заходняй Эўропы. Словы «ляхем-панем» ў гаворцы жыдоў з Гішпаніі азначаюць чалавека, які займаецца вырошчваньнем зерня жыта і грэчкі на хлеб, грэчкасея і зямяніна, вольнага гаспадара свайго двара, работніка на зямлі і набожнага чалавека, які пакінуў паганскія звычкі жыць хітрыкаю, рабаваньнем, паляваньнем і зьбіральніцтвам, прыняў Сьвяты Хрост і адцураўся ад полігаміі.
Ляхавічы — патранімічны тапонім, як і назвы некаторых ваколічных вёсак — Патапавічы, Сваяцічы, Русінавічы і г. д. Прозьвішча Ляховіч сустракаецца ў мэтрыках Вялікага Княства Літоўскага, таму відаць, нейкі Ляховіч быў першым уладальнікам Ляхавічаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляхавічы ўпершыню ўпамінаюцца ў ХV стагодзьдзі як цэнтар воласьці (маёнтку)[3]. У 1-й палове ХVI стагодзьдзя паселішча знаходзілася ў валоданьні Гаштольдаў, з 1551 году — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
З 1572 году Ляхавічамі валодалі Ян Хадкевіч і ягоныя нашчадкі, якія з канца ХVI стагодзьдзя пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У канцы ХVI стагодзьдзя тут збудавалі мураваны замак. У ХVII стагодзьдзі Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[4], уваходзілі ў Наваградзкі павет. Узімку 1595—1596 гадоў казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспасьпяхова штурмавалі фартэцыю[3]. У 1635 годзе праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. На 1635 год тут было 215 дымоў[3].
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1660 годзе маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак ня здолеў яго захапіць. У ХVIII стагодзьдзі мястэчка перайшло ў валоданьне Масальскіх. У 1775 годзе сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 годзе места ўвайшло ў Случарэцкі павет.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляхавічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні.
Будаваньне лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я гады дала штуршок эканамічнаму разьвіцьцю Ляхавічаў. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 155 двароў, дзеялі царква, сынагога і 6 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі школа, лякарня, гаршковы завод, 30 крамаў і 3 карчмы, праводзіліся 3 кірмашы штогод і штотыднёвыя таргі[5]. На 1900 год — працавалі паштовая станцыя, 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.
У Першую сусьветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Фартэцыя, фрагмэнт пляну аблогі
-
Сядзіба Касакоўскіх
-
Вялікая сынагога
-
Мячэт
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляхавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. Увосень 1918 году Ляхавічы занялі бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. 17 красавіка 1919 году Ляхавічы занялі польскія войскі, у ліпені 1920 году — зноў бальшавікі, пазьней — зноў польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. 27 чэрвеня 1931 году Ляхавічы зноў атрымалі статус места, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малую Лотву і чыгуначнаю станцыю Ведзьму[8].
У 1939 годзе Ляхавічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
-
Стары касьцёл па маскоўскай перабудове
-
Новы касьцёл, інтэр’ер
-
Вуліца Клецкая. Юдэйская школа
-
Вуліца Татарская. Мячэт
-
Вуліца Пінская
-
Рынак
-
Вуліца Рынкавая
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2 тыс. чал.[9]; 1897 год — 5016 чал.[10]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 4,5 тыс. чал.; 1989 год — 10,7 тыс. чал.; 1997 год — 12,5 тыс. чал.[11]; 1998 год — 12,2 тыс. чал.[12]; 2000 год — 11,7 тыс. чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,6 тыс. чал.; 2008 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 10 997 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 10 902 чал.[15]; 2017 год — 10 919 чал.[16]; 2018 год — 10 908 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Ляхавічах працуюць аграрны каледж, школа-гімназія, 3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дзіцячая спартовая школа.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сыстэма пляну Ляхавічаў радыяльна-прамянёвая. На галоўнай вуліцы (дзялянка шашы Баранавічы — Русінавічы) знаходзяцца будынкі аграрнага каледжу, камбінату побытавага абслугоўваньня, унівэрсальнай крамы, 4-5-павярховыя жылыя дамы. Да цэнтральнай вуліцы прылягаюць два пляцы — адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар места. Аблічча галоўнай вуліцы фармуюць будынак раённай адміністрацыі, дом зьвязку і банк, дом культуры. На вуліцы гістарычнай Пінскай вуліцы месьцяцца рэстаран і кавярня, гасьцініца, крама. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова прысядзібнага тыпу. Будуюцца 2—4-павярховыя жылыя дамы. У паўднёва-ўсходняй частцы места знаходзіцца мікрараён, забудаваны пераважна 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Прамысловая зона канцэнтруецца на паўднёвы ўсход ад асноўнай жылой тэрыторыі, у раёне чыгуначнай станцыі.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Пінская вуліца | |
Дзесюкевіча вуліца | Падлескі завулак | Моладзевы завулак (1960—1967) |
Камсамольская вуліца | Гажэвіцкая вуліца | |
Кастрычніцкая вуліца | Малая Лотва вуліца[17] Малалотаўская вуліца[18] |
|
Леніна вуліца | Вугорская вуліца Каменская вуліца |
Баранавіцкая вуліца (1955—1965) |
Матросава вуліца | Вялікалотаўская вуліца[18] | |
Перамогі плошча | Рынак пляц | |
Першамайская вуліца | Клецкая вуліца | |
Пугачова завулак | Вялікалотаўскі завулак[18] | |
Разіна завулак (з 1955) | Рынкавая вуліца | Тадэвуша Рэйтана вуліца |
Савецкая вуліца | Мыслабаская вуліца | |
Цітовіча вуліца | Татарская вуліца[19] | |
Янкі Купалы вуліца | Падлеская вуліца | 40 гадоў ВЛКСМ вуліца (1960—1983) |
З урбананімічнай спадчыны Ляхавічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Замкавая вуліца і Замкавы завулак. У перапісе 1874 году ўпамінаюцца Могілкавая, Мядзьведзіцкая, Плябанская, Сьвятаянская і Школьная вуліцы[20].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Чатыры будаўнічыя арганізацыі.
Пералік прадпрыемстваў Ляхавічаў |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў мескім гатэлі[21].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (Юзэфа[22]; 1907)
- Могілкі старыя хрысьціянскія, капліцы (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—ХХ ст.)
- Замак (XV—XVIII стагодзьдзі)
- Капліца Сьвятой Ганны (XVI—ХХ ст.)
- Касьцёл Сьвятога Войцеха (XV ст.)
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа[23] (XVII ст.)
- Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
- Мячэт (1815)
- Сынагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
- Сядзіба «Гажэвічы»
- Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
- Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
- Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
- Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
- Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Капліца Дамініка Рэйтана
-
У цэнтры места
-
Старая камяніца
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фёдар Еўлашоўскі (1546—1604) — грамадзкі дзяяч, пісьменьнік Вялікага Княства Літоўскага
- Міхаіл Пташук (1943—2002) — савецкі і беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст
- Францішак Ксавэры Несялоўскі (1771—1845) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Сяргей Пясэцкі (1901—1964) — польскі пісьменьнік
- Тадэвуш Рэйтан (1740—1780) — грамадзка-палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага; нарадзіўся ў Грушаўцы пад Ляхавічамі
- Якуб Шынкевіч (1884—1966) — татарскі рэлігійны і грамадзкі дзеяч Беларусі, Летувы, Польшчы, доктар арыенталістыкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 218.
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 239.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 430.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ Jelski A. Lachowicze // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 56.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 429.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 436.
- ^ Ляховичи (Ляхавічы, Lyakhovichi), Гербы Брестской области
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
- ^ а б в Решение № 269 Исполнительного комитета Ляховичского районного Совета депутатов трудящихся от 17 августа 1955 г. «Об упорядочении наименований улиц и нумерации домов в городе Ляховичи»
- ^ Булаты П. Старажытны горад Ляхавічы, PortEuropa
- ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 207.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 433.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|