Сяргей Пясэцкі
Сяргей Пясэцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 красавіка 1901[1] |
Памёр | 12 верасьня 1964[1] (63 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Jadwiga Waszkiewicz[d] |
Дзеці | Władysław Tomaszewicz[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1934 |
Мова | польская мова[2], расейская мова і беларуская мова |
Сяргей Пясэцкі (па-польску: Sergiusz Piasecki; 1 красавіка 1901 — 12 верасьня 1964) — адзін з найбольш яскравых беларуска-польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX стагодзьдзя.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Ляхавічах у сям’і беларускі і зрушчанага паляка. У часы кастрычніцкага перавароту ў лістападзе 1917 году ён апынуўся ў Маскве. А празь некалькі месяцаў пазьней вярнуўся на радзіму і далучыўся да беларускага антысавецкага руху «Зялёны Дуб», а пазьней да Літоўска-Беларускае дывізіі польскага войска. Пасьля вайны працаваў агентам польскай выведкі. Пазьней учыніў некалькі паважных злачынстваў і быў асуджаны на 15 гадоў зьняволеньня.
Пясэцкі стаўся пісьменьнікам выпадкова. Ягоная вязьніцкая проза прыцягнула ўвагу слыннага польскага пісьменьніка і журналіста Мэльхіёра Ваньковіча. Той заахвоціў яго працягваць пісьменьніцкія намаганьні і дапамог яму выдаць першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы». Выданьне і нечуваны посьпех кніжкі сталіся для Пясэцкага ключом, які адкрыў ягоную вязьніцу.
У час савецкай і нямецкай акупацыяў заходніх беларускіх зямель ён стаўся катам польскай Краёвай Арміі і выконваў сьмяротныя прысуды, якія выносілі падпольныя польскія суды.
Памёр ад рака ва Ўэльсе, Вялікабрытанія. На ягоным надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзьведзіца.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягоная проза грунтавалася на найбольш экстрэмальных жыцьцёвых прыгодах. Пясэцкі магчыма найбольш вядомы кніжкай сваёй аўтабіяграфіяй «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» («Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy») і антысавецкай сатырай «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» («Zapiski oficera Armii Czerwonej»).
«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» — дзёньнікавыя апавяданьні малодшага лейтэнанта Мішкі Зубава пра свае ўражаньні ад візыту ў Заходнюю Беларусь ад 17 верасьня 1939 году да студзеня 1945 году: у Лідзе, Вільні і пад Вільняй. Пераклад на беларускую мову зрабіў Алесь Астраўцоў. Кніжнае выданьне пабачыла сьвет у Менску ў 2005 годзе. Запіскі друкаваныя наркамаўкай.
Варта адзначыць, што польская мова не была для Пясэцкага роднай — роднымі мовамі былі беларуская і расейская. Польскую мову пісьменьнік адно засвоіў будучы дарослым.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Sergiusz Piasecki // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Пясэцкі. Жыцьцяпіс.
- Сяргей Пясецкі «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі (ад 17 верасня 1939 г.)» у Юркавым куточку
- Сяргей Пясецкі. «Запіскі афіцэра чырвонай арміі»
- Пра «Запіскі афіцэра чырвонай арміі»
- Сяргей Пясэцкі. «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы»
- Сяргей Пясэцкі. «Трактат пра урку»(недаступная спасылка)
- Сяргей Пясэцкі. «Боствам ночы роўныя». Урывак з рамана
- Лаўрэш Леанід. Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне // Маладосць № 2-2015. С. 148—153. // на pawet.net
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Ляхавічах
- Памерлі 12 верасьня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Лёндане
- Памерлі ва Ўэйлзе
- Пахаваныя ў Вялікабрытаніі
- Польскія літаратары
- Беларускія літаратары
- Польскія вайскоўцы
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі
- Сябры арганізацыі «Зялёны дуб»
- Нарадзіліся 1 чэрвеня