Цельшы
| Цельшы лет. Telšiai | |||||
| Населены пункт | |||||
Цельшы ноччу | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Цельшыцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1398 | ||||
| Горад з | 1791 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 23,14 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 128 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°59′ пн. ш. 22°15′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 23 964 чал. (2015) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 458 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-87001 | ||||
| Сайт | www.telsiai.lt | ||||
| Цельшы на мапе Летувы Цельшы | |||||
Це́льшы (па-летувіску: Telšiai) — горад, які належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць, у паўночна-заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цельшыцкага павету. Горад разьмяшчаецца на паўночным беразе возера Масьціс, за 201 км на паўночны захад ад Вільні, за 185 км ад Коўна і за 109 км на захад ад Панявежу. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Цяльшы зьяўляюцца прамысловым і культурным цэнтрам Жамойці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У крыжацкіх хроніках узгадваецца даліна Талса, назва якой паходзіць ад назвы ракі (Цельша), якая ўпадае ў возера Масьціс. Існуе летувіская прыдумка аб мітычным летувіскім героі Цельшусе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя ўзгадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цяльшы былі сталіцай аднаго са жмудзкіх князёў. Першы касьцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павал Сапега заснаваў тут кляштар бэрнардыцаў, які быў зачынены расейскімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадзкія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Падчас паўстаньня 1830 году горад быў адным з цэнтраў дзейнасьці інсургентаў.