Павал Стэфан Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павал Стэфан Сапега
П. С. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
П. С. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1565
Памёр 19 ліпеня 1635
Гальшаны, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Пахаваны Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
Род Сапегі
Бацькі Багдан Сапега
Марыя Капуста
Жонка Рэгіна з Дыбоўскіх
Альжбета Вэсэлен
Кацярына з Гаслаўскіх
Соф’я з Даніловічаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ганна Кацярына, Тэафілія, Крыстына

Павал Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1593—1623), падканцлер вялікі літоўскі (з 1623)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана і Марыі Капусьцянкі. Меў брата Мікалая Крыштапа.

Павал Стэфан Сапега
З Коданскай галерэі, 1709
Невядомы мастак, XVII ст.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага вялікага літоўскага. У 1600 зьдзейсьніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў папа Клімэнт VIII.

Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611. У часе аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.

14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера вялікага літоўскага. Быў прыхільнікам зьніжэньня вартасьці талераў і дукатаў дзеля спыненьня іх вывазу за мяжу.

Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай сьмерці, браў удзел у таемных нарадах Сэнату пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (2—5 траўня 1632), а таксама ў каранаваньні Ўладзіслава Вазы ў лютым 1633.

Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Вэселены (у 1602)), зь якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крыстыну. Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацьверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касьцёле францішканаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагільле для яго і трох жонак[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 547.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 178.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Павал Стэфан Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў