Нярынга
Нярынга | |||||
лет. Neringa | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1429 | ||||
Горад з: | 1961 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Клайпедзкі | ||||
Плошча: | 90 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 3224 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 35,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-93012, LT-93017 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°30′0″ пн. ш. 21°6′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 21.1° у. д.Каардынаты: 55°30′0″ пн. ш. 21°6′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 21.1° у. д. | ||||
Нярынга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.neringa.lt |
Няры́нга (па-летувіску: Neringa) — горад у заходняй Летуве. Горад разьмяшчаецца на Курскай пярэсьпе на беразе Балтыйскага мора. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Нярынскага гарадзкога раёну. Нярынга складаецца з чатырох рыбацкіх вёсак (Юадкрантэ, Прэілі, Первалкі і Ніды), якія ў нашы часы сталі турыстычнымі аб’ектамі. Вёскі былі аб’яднаныя ў адзін горад у 1961 годзе. Нярынга расьцягнулася ўздоўж марскога берага на 50 км. Паромнымі пераправамі Нярынга злучаецца з Клайпедай. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) зьявіліся ў хроніках Тэўтонскага ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю гэта тэрыторыя знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасьля летувіскай правакацыі ў Клайпедзе была анэксаваная Летувой.
У 1939 годзе Курская пярэспа, разам з Клайпедай была перададзена Нямеччыне, але пасьля Другой сусьветнай вайны трапіла ў склад Летувіскай ССР. У 1961 годзе чатыры вёскі на летувіскай частцы Курскай пярэспы былі аб’яднаныя ў горад Нярынга.
У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як адзін з самых прыгожых куткоў Эўропы.