Станіслаў Эрнэст Дэнгаф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф

Герб «Дзік»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1673(1673)
Памёр 2 жніўня 1728
Пахаваны
Род Дэнгафы
Бацькі Уладзіслаў Дэнгаф[d]
Канстанцыя са Слушкаў[d]
Дзеці Канстанцыя з Дэнгафаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касьцежына Паморскага ваяводзтва — 16 верасьня 1744, Гданьск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1697), гетман польны літоўскі (з 1709), мечнік вялікі каронны (1704—1721), ваявода полацкі (з 1723)[1].

Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводзтве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

С. Э. Дэнгаф, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі з Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Нямеччыне і Францыі.

Удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 1702—1717 маршалак Сандамірскай канфэдэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са швэдамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасьць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэньні ад стальца і выезду з краіны.

Па вяртаньні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэньне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэньня адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.

С. Э. Дэнгаф. Мастак S. T. Sondermeyr, 1724

Па скасаваньні ў 1717 Сандамірскай канфэдэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на зьмяншэньне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазыцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы[1].

У першым шлюбе зь Янай Дэнгаф, меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бязьдзетным.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 614.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Эрнэст Дэнгафсховішча мультымэдыйных матэрыялаў