Юзэф Сасноўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сасноўскі.
![]() Юзэф Сасноўскі | ||||
![]() Герб «Наленч» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Памёр | 31 сьнежня 1783 | |||
Род | Сасноўскія | |||
Бацькі | Марцін Сасноўскі[d] Тэафіла Крушынская[d] | |||
Дзеці | Людвіка з Сасноўскіх[d] | |||
Дзейнасьць | дыплямат | |||
Рэгаліі | ||||
|
Ю́зэф Сасно́ўскі (? — 31 сьнежня 1783) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781).
Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Сьвятога Станіслава (1765).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх гербу «Наленч», сын Марціна і Тэафіліі з Крушынскіх.
Зьвязаў сваю кар’еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх сьпярша абіраўся паслом на сойм ад Холмскага ваяводзтва[1], пазьней — маршалкам элекцыйнага сойму.
Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, зь якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасьць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касьцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Kraushar A. Książę Repnin i Polska. T. II. — Warszawa, 1900. — S. 319.