Казімер Чартарыйскі
![]() Казімер Чартарыйскі | |
![]() Герб «Пагоня» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1674 Варшава, Мазавецкае ваяводзтва[d], Велікапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Памёр | 31 жніўня 1741 Варшава, Мазавецкае ваяводзтва[d], Велікапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Род | Чартарыйскія |
Бацькі | Міхал Юры Чартарыйскі Яна Вэраніка з Алендзкіх |
Жонка | Ізабэла Альжбета з Морштынаў |
Дзеці | Міхал Фрыдэрык, Аўгуст Аляксандар, Канстанцыя, Людвіка Альжбета, Тэадор Казімер |
Дзейнасьць | палітык |
Казімер Чартарыйскі (4 красавіка 1674, Варшава — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1699—1707 і 1709—1712), падскарбі (1707—1709) і падканцлер вялікі літоўскі (1712—1724), кашталян віленскі (з 1724). Кавалер ордэна Белага Арла (1730).
Князь на Клявані і Жукаве. Трымаў Крамянецкае, Вяліскае і Усьвяцкае староствы.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Міхала Юрыя і Яны Вэранікі з Алендзкіх.
У часы бескаралеўя 1696—1697 быў прыхільнікам францускага кандыдата на сталец прынца Франсуа Люі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага (ад якога атрымаў урад падскарбія), потым супрацоўнічаў з Аўгустам Моцным. Па ягонай сьмерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага. Трапіў у палон да войскаў Аўгуста Саса, але пагадзіўся з новым каралём.
У 1730-я ўтварыў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і зьвязаных зь імі іных родаў («фамілію»), якая разьлічвала на дапамогу Расеі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай[1].
Ажаніўся ў 1693 з Ізабэлай Альжбетай (1671—1758), дачкой Яна Андрэя Морштына. Дзеці ў гэтым шлюбе:
- Міхал Фрыдэрык (1696—1775),
- Аўгуст Аляксанар (1697—1782)
- Канстанцыя (1700—1759)
- Людвіка Альжбета (1703—1745)
- Тэадор Казімер (1704—1768)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Чартарыйскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 740.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Казімер Чартарыйскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў