Аляксандар Крыштап Нарушэвіч
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1616 |
Памёр | 21 чэрвеня 1668 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Крыштап Нарушэвіч Альжбета з Шымковічаў |
Жонка | Тэадора з Сапегаў |
Дзеці | Мар’яна Тэкля, Кацярына |
Дзейнасьць | дыплямат |
Аляксандар Крыштап Нарушэвіч (? — 21 чэрвеня 1668) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1654—1658), падканцлер вялікі літоўскі (з 1658).
Трымаў Лідзкае (з 1646), Любашанскае, Мядзельскае, Пянянскае і Шарашоўскае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Крыштапа, падскарбія вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шымковічаў. Меў братоў Станіслава і Яна.
З 1631 навучаўся ўва ўнівэрсытэце ў Інгальштаце, з 1632 — у Падуі, у 1633 — у Балёньні.
Абіраўся паслом на соймы 1647, 1648, 1654, 1655. Меў цесныя зьвязкі з дваром караля і вялікага князя Яна Казімера. У 1651—1653 быў у складзе дэлегацыі на мірных перамовах з Швэцыяй, у 1656 адміністратар скарбу ВКЛ. Удзельнічаў у мірных перамовах з Масквой у 1659—1663[1].
Ажаніўся з Тэадорай, дачкой гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі. У шлюбе меў дачок Мар’яну Тэклю, якая выйшла сьпярша за абознага вялікага літоўскага Юрыя Караля Хадкевіча, а потым за старосту жамойцкага Пятра Міхала Паца, і Кацярыну, якая была замужам за абозным вялікім літоўскім Янам Казімерам Валовічам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0