Уладзіслаў Валовіч
![]() Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669 | |
![]() Герб «Багорыя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1615 |
Памёр | 15 верасьня 1668 Вільня, Рэч Паспалітая |
Род | Валовічы |
Бацькі | Пётр Валовіч[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.
Уладзіслаў Валовіч (1615 — 15 верасьня 1668, Вільня) — дзяржаўны й вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1639—1653), ваявода віцебскі (з 1656) і гетман польны літоўскі (з 1667).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Пятра. Быў дваранінам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.
Браў удзел у Смаленскай вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1632—1634. Трапіў у палон, але маскоўскі ваявода Міхаіл Шэін адпусьціў яго, каб перадаць каралю просьбу пра складаньне міру.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку харунжага троцкага ў 1636—1653. Абіраўся паслом на сойм 1647.
За часамі паўстаньня Хмяльніцкага замяніў гетмана вялікага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх аддзелаў, неаднаразова разьбіты казакамі ў Мазырскім павеце. Разам з аддзелам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў колькі бітваў пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) узначаліў злучэньне войскаў ВКЛ, у 1658 перамог маскоўскія войскі ля Глыбокага. 8 лютага 1659 разьбіты войскамі Івана Хаванскага пад Мядзелам. Ваяваў таксама са швэдамі[2].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Козел-Паклеўскай, зь якой меў дачку Людвіку.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Грыцкевіч А. П. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. Пашкоў — Мінск: БелЭн, 2007. — Т. 1 : Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 383.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.