Міхал Антоні Сапега
Міхал Антоні Сапега (імаверна[2]) | |
Герб «Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 10 сакавіка 1711[3] |
| Памёр | 11 кастрычніка 1760[3][4] (49 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Аляксандар Павал Сапега Марыя Крыстына дэ Бецюн |
| Жонка | Кацярына Людвіка з Сапегаў Тэкля Ружа з Радзівілаў Аляксандра з Чартарыйскіх |
| Дзеці | Ян Сапега[d][5] і Н Сапега[d][5] |
| Дзейнасьць | паэт, дзяржаўны дзяяч |
Міхал Антоні Сапега (10 або 12 сакавіка 1711, Каралявец — 11 кастрычніка 1760, Слонім) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1739—1746), ваявода падляскі (1746—1752), падканцлер вялікі літоўскі (з 1752).
Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі. Быў старостам амсьціслаўскім (з 1757)[6]. Кавалер ордэна Белага Арла (1744).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крыстыны дэ Бецюн. Меў братоў Казімера Лявона, генэрала літоўскай артылерыі, і Юзэфа Станіслава, біскупа камянецкага.
У 1720—1721 гадох навучаўся ў Караляўцы. Абіраўся паслом на соймы 1732 і 1746 гадоў (ад Слонімскага павету[7]), таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1731 і 1742 гадох. У 1739 годзе атрымаў урад лоўчага вялікага літоўскага.

У 1737—1739 гадох браў актыўны ўдзел у працы камісіі па павелічэньні войска, беспасьпяхова імкнуўся абкласьці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбурскія маёнткі»[8]. Праз удалыя шлюбы значна павялічыў свае маёнткі, наблізіўся да магнацкай партыі Чартарыйскіх («Фаміліі») і стаў адным з найбольш заможных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1746 годзе стаў ваяводам падляскім, у 1752 годзе — падканцлерам вялікім літоўскім.
У 1756 годзе быў адным з ініцыятараў аднаўленьня павятовых попісаў і Генэральнага зьезду Вялікага Княства Літоўскага. У 1757 годзе працаваў над замірэньнем Чартарыйскіх з Радзівіламі, у выніку чаго зблізіўся з апошнімі. Імкнуўся балянсаваць паміж гэтымі дзьвюма групоўкамі.
29 чэрвеня 1733 году ажаніўся з Кацярынай Людвікай (1718—1779), дачкой гетмана вялікага літоўскага Яна Казімера Сапегі (пам. 1730) і Людвікі Апалінскай. У 1745 годзе разьвёўся зь першай жонкай і ў другі раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай (1703—1747), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушкі (1676—1746). У 1748 годзе ў трэці раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай (1730—1798), дачкой кашталяна віленскага і канцлера вялікага літоўскага князя Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага (1696—1775) і Элеаноры Монікі Вальдштайн (1710—1792). Усе шлюбы былі бязьдзетнымі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Tarandaitė D. Ar tikrai Aleksandra Čartoriskytė? // Lietuvos Dailės Muziejaus metraštis. 2010. S. 11—22.
- ↑ Tarandaitė D. Ar tikrai Aleksandra Čartoriskytė? // Lietuvos Dailės Muziejaus metraštis. 2010. S. 11—22.
- 1 2 3 4 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 315.
- 1 2 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 74. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
- ↑ Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. T.II. Dyaryusz sejmu z r.1746. Diaria comitiorum Poloniae saeculi XVIII i Diarium comitiorum anni 1748. Warszawa: wydał Władysław Konopczyński, 1912. S. 239.
- ↑ Мацук А. Сапега Міхал Антоні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 543.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8