Юзэф Забела
Выгляд
Герб «Тапор і Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 9 траўня 1794 Варшава |
Пахаваны | |
Род | Забелы |
Бацькі | Антоні Забела[d] Соф’я са Шчытоў-Неміровічаў[d] |
Дзейнасьць | дыплямат |
Юзэф Забела (? — 9 траўня 1794) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-лейтэнант войска літоўскага, апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойму, маршалак Таргавіцкай канфэдэрацыі ў ВКЛ.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў гербу «Тапор і Ліс», сын Антонія.
- 1775 г. — атрымаў урад літоўскага лоўчага[1].
- 1777 г. — стаў кавалерам ордэна сьв. Станіслава.
- 1782—1784 г. — канцыляр Пастаяннай Рады.
- 1788—1792 г. — быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасейскай пазыцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 траўня.
- 1792 г. — далучыўся да Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ.
- 15 чэрвеня 1793 г. — пры падтрымцы расейскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана ВКЛ.
- 1793 г. — удзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэньні расейскага пасла Сіверса.
- 9 траўня 1794 г. — за часамі паўстаньня 1794 г. быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да сьмерці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Забелы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 637.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4